25 красавiка 2024, Чацвер, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас пажару ў Гарадзенскім раёне загінулі чацвёра

Падчас пажару ў Гарадзенскім раёне загінулі чацвёра

Узгаранне драўлянага дома здарылася ў аграгарадку Верцялішках.

Паводле факта гібелі чатырох чалавек падчас пажару ў Гарадзенскім раёне распачатая крымінальная справа, паведамляе tut.by са спасылкай на «Телеграм» Следчага камітэта.

Паводле звестак СК, уначы 18 лістапада, блізу 00.30, адбылося ўзгаранне драўлянага жылога дома ў аграгарадку Верцялішках Гарадзенскага раёна, які належыць 57-гадоваму мясцоваму жыхару. Пасля тушэння пажару быў праведзены агляд месца здарэння. Падчас яго знойдзеныя целы загінулых гаспадара дома, яго 51-гадовай сужыцелькі, а таксама 32-х і 36-гадовай жыхарак Гарадзенскага раёна.

ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА СК

Пасля ўзгарання дом здолелі самастойна пакінуць 41-гадовы сын гаспадароў дома і 40-гадовы жыхар суседняй вёскі. Першы шпіталізаваны, другі пасля надання неабходнай медыцынскай дапамогі адпушчаны дадому.

Па факце прычынення па неасцярожнасці смерці чацвярым асобам Гарадзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа (ч.2 арт.144 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках