27 красавiка 2024, Субота, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэцыя зрабіла падарунак Латвіі на 100-годдзе: амаль 1 мільён еўраў

1
Швэцыя зрабіла падарунак Латвіі на 100-годдзе: амаль 1 мільён еўраў

Балтыйскія суседзі Латвіі таксама атрымаюць па 10 мільёнаў крон.

Перад латвійскім дзяржаўным святам 18 лістапада Швэцыя абвясціла аб сваім юбілейным падарунку Латвіі і латвійскаму народу - стварэнні фонду, дзейнасць якога будзе накіраваная на ўмацаванне і паглыбленне сувязяў паміж народамі дзвюх краін, асабліва сярод моладзі. Афіцыйны падарунак Швэцыі складае 10 мільёнаў швэдскіх крон - прыблізна 973 тысячы еўраў, паведамляе delfi.lt.

Як адзначае ўрад Швэцыі ў сваім звароце, скандынаўская краіна з піетэтам ставіцца да падзей 1918 года, які даў магчымасць Латвіі, Эстоніі абвясціць сваю незалежнасць. Балтыйскія суседзі Латвіі таксама атрымаюць па 10 млн крон. «Гэта і стане падмуркам для фонду двухбаковага супрацоўніцтва з кожнай краінай», - заявіла Швэцыя.

«Цяпер мы хочам інвеставаць у будучыню, устанаўліваць больш цесныя сувязі паміж людзьмі, кампаніямі і ўстановамі, якія адыгрывацьмуць важную ролю ў развіцці культуры і грамадства», - гаворыцца ў звароце. У першую чаргу праца фондаў будзе падтрымліваць актыўныя ў Латвіі прадпрыемствы і індывіды са швэдскім капіталам, а таксама «усе кампаніі Латвіі, якія могуць і жадаюць падтрымаць умацаванне сувязяў са Швэцыяй».

Плануецца, што фондамі будзе кіраваць праўленне, якое складаецца з чатырох чальцоў - прадстаўнікоў ад кожнай краіны, з досведам працы ў сацыяльным, дзелавым і культурным жыцці гэтых дзяржаў. Зацікаўленых у швэдскім праекце і ахвотных зрабіць свой унёсак у фонд супрацоўніцтва прыватных асоб, асацыяцыі і кампаніі запрашаюць звярнуцца ў часовы камітэт праз пасольства Швэцыі ў Рызе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках