25 красавiка 2024, Чацвер, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія ракеты і пчаляры

4
Расейскія ракеты і пчаляры
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»/АЛЯКСЕЙ ФІЛІПАЎ

Чаму расейскія ракеты падаюць менавіта ў тайзе.

Толькі што ракетай-носьбітам НАСА - Антарэс на разліковую арбіту выведзены грузавы касмічны апарат Cygnus NG-10. Грузавік даставіць на МКС тры з паловай тоны грузаў для экіпажа станцыі, бо тое, што павінны былі давезці туды расейскія «Прагрэс» і «Саюзы», ужо даўно не далятае далей за казахстанскія стэпы або бурацкую тайгу. З аднаго боку, яно і не дрэнна, бо мясцовыя жыхары могуць пажывіцца рознымі карыснымі ў побыце рэчамі і паспрабаваць на смак ежу, якой харчуюцца касманаўты. Таксама там часта сустракаюцца розныя інструменты, прыстасаванні і іншае, што несумненна знойдзе ўжыванне ў побыце людзей, якія жывуць у месцах, далёкіх ад цывілізацыі.

Кажуць, што калі расейскія ракеты набылі нейкую рэгулярнасць у плане падзення менавіта ў тайгу, мясцовыя жыхары напісалі ў Маскву ліст, каб у ракету ўкладвалі пабольш скафандраў. Мясцовыя пчаляры годна ацанілі іх устойлівасць ад укусаў пчол і крывасмокаў-казурак, а таму значна павялічылі здабычу дзікага, ляснога мёду. Пакуль невядома, ці ў Маскве прыслухаліся да пажаданняў сваіх бурацкіх грамадзян, але апошнім разам у скафандры пасадзілі людзей, ды і сама ракета ўпала нашмат раней, чым пачалася бурацкая тайга. З іншага боку, Пуцін абяцаў не падвышаць пенсійны ўзрост, не нападаць на Украіну, не аддаваць Курылы, але ўсе ведаюць, як ён трымае свае абяцанні. Таму пчаляры наўрад ці засталіся задаволеныя ўрадам РФ.

У кожным выпадку, на МКС будзе дастаўлены груз, і экіпажу найбліжэйшым часам хоць будзе што есці. На 2019 год плануецца некалькі стартаў буйных караблёў, у тым ліку - вытворчасці Боінг і SpaceX, у якіх будуць лётаць новыя экіпажы, ну і з ежай - таксама будзе ўсё нармальна, гэта значыць, ужо можна будзе зусім не спадзявацца на расейскія пастаўкі. Зразумела, што пры такім раскладзе на борт МКС не будуць паступаць новыя запасы мошчаў, ладану, абразоў, крыжыкаў і партрэтаў Пуціна, але гэта наўрад ці можа на нешта істотна паўплываць. Хіба што амерыканцы перададуць для расейцаў спецыяльны якуцкі матэрыял, якім тыя змогуць заклейваць лішнія дзіркі, прасвідраваныя ў іх касмічных апаратах і арганізмах.

Але ў сённяшнім удалым запуску грузавіка Cygnus NG-10 ёсць істотны ўнёсак Украіны. Справа ў тым, што на самым адказным участку разгону касмічнага апарата, працавала першая ступень ракеты, цалкам вырабленая ў нас і дастаўленая ў ЗША да месца зборкі ракеты. Што цікава, Украіна ўжо даўно брала ўдзел у супольным запуску ракет з РФ і гэтыя пускі часта заканчваліся аварыйна. Як толькі з агульнай схемы запуску выключылі расейскую прысутнасць, усё стала лётаць, як трэба і без праблем.

З улікам таго, што апошнія няўдалыя старты расейскіх ракет ўсё больш ссоўваюць нагрузку на амерыканскія ракеты, то ў вытворцаў ракетнай тэхнікі ва Украіне будзе шмат працы. З гэтага вынікае зрабіць правільныя высновы і максімальна выключыць з усіх вытворчых і тэхналагічных працэсаў тое, што хоць неяк звязанае з РФ. Тады ўсё будзе лётаць, плаваць і проста працаваць, як належыць, бо ў нас з РФ - розныя прыярытэты. Калі яны працуюць са сваімі буратамі пасродкам пасылкі ім ежы, адзення і хатняй маёмасці касмічнымі ракетамі, то мы працуем з іх буратамі на Данбасе з дапамогай артылерыі і стралковай зброі, што паказвае абсалютнае адрозненне ў падыходах да гэтай праблемы. Згаданыя вышэй скафандры, якія так любяць бураты, ва Украіне таксама могуць вырабіць, але толькі з цынку і ў выглядзе простай скрыні.

Аnti-colorados, «Обозреватель»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках