19 красавiка 2024, Пятніца, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйтынг Макрона ўпаў да рэкордна нізкага ўзроўню на фоне пратэстаў

1
Рэйтынг Макрона ўпаў да рэкордна нізкага ўзроўню на фоне пратэстаў
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН

Рэйтынг прэзідэнта Францыі знізіўся за мінулы месяц на 4% і знаходзіцца на рэкордна нізкім узроўні - 25%.

Пра гэта сведчаць вынікі апытання Ifop, праведзенага на замову Le Journal du Dimanche, паведамляе eurointegration.com.

Большае за ўсё падзенне даверу да Макрона адзначаецца ва ўладальнікаў невялікіх прадпрыемстваў і крамаў, і рабочых. Значнае пагаршэнне таксама адзначанае ва ўзроставай групе, малодшай за 34 гады і ў работнікаў дзяржаўных службаў.

Падзенне рэйтынгу з сацыяльнай незадаволенасцю, якое на гэтым тыдні вылілася ў маштабныя пратэсты «Жоўтыя камізэлькі» супраць падвышэння ўрадам коштаў паліва.

Са студзеня Макрон страціў палову свайго рэйтынгу і набліжаецца да антырэкорду свайго папярэдніка Франсуа Аланда. У 2013 годзе ў той жа адрэзак прэзідэнцтва ягоны рэйтынг упаў да 20%.

Рэйтынг прэм'ер-міністра Эдуарда Філіпа таксама значна знізіўся - адразу на 7% з адзнакі 41% у кастрычніку да 34% у лістападзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках