26 красавiка 2024, Пятніца, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З праваслаўнага храма ў Скідзелі скралі ахвяраванні вернікаў

10
З праваслаўнага храма ў Скідзелі скралі ахвяраванні вернікаў
ФОТА: ГАРАДЗЕНСКАЯ ЕПАРХІЯ

З сейфа вынеслі 1600 беларускіх рублёў.

У Скідзелі з праваслаўнага храма Святога архангела Міхаіла скралі ахвяраванні вернікаў.

Як паведамляе прэс-служба Гарадзенскай абласной міліцыі, зламыснікі ўначы пашкодзілі аконную раму, залезлі ў канцылярыю і там узламалі сейф.

З сейфа яны выкралі 1600 беларускіх рублёў. Распачатая крымінальная справа паводле арт.205 КК (крадзеж).

У крымінальную хроніку Гарадзенскай вобласці трапілі таксама іншыя незвычайныя крадзяжы. Напрыклад, у жыхаркі адной з вёсак скралі чатырох трусоў, кошт якіх ацанілі на 600 рублёў. А ў наведвальніка начнога клуба ў Гародні скралі заплечнік з небагатай пажывай: байка, зарадная прылада для тэлефона, парфума-гаманец з аж двума беларускімі рублямі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках