2 траўня 2024, Чацвер, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Баварыі Зёдэр мае намер узначаліць ХСС замест Зеехофера

Прэм'ер Баварыі Зёдэр мае намер узначаліць ХСС замест Зеехофера
Маркус Зёдер
ФОТА: DPA

Выбары новага старшыня Хрысціянска-сацыяльнага саюза пройдуць 19 студзеня.

Прэм'ер-міністр Баварыі Маркус Зёдэр мае намер змяніць Хорста Зеехофера на пасадзе кіраўніка Хрысціянска-сацыяльнага саюза (ХСС), які ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыі Нямеччыны. «Пасля грунтоўнага разважання і ў адпаведнасці з жаданнем многіх аднапартыйцаў я гатовы прысвяціць сябе служэнню партыі, таму вылучаю сваю кандыдатуру на пасаду старшыні ХСС», - заявіў баварскі палітык у інтэрв'ю інфармагенцтву DPA ў нядзелю, 18 лістапада, піша DW.

У сваю чаргу, намеснік старшыні ХСС і кандыдат на пасаду кіраўніка Еўракамісіі ад Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) Манфрэд Вэбер не мае намеру балатавацца на пасаду кіраўніка баварскай партыі. У інтэрв'ю выданню Bild am Sonntag Вебер растлумачыў, што плануе «сканцэнтраваць усе намаганні» на выбарах у Еўрапейскі парламент, прызначаных на канец траўня 2019 года. Вебер назваў «вялікім шанцам» і «абсалютна новай перспектывай» для ХССА тое, што ён як яе прадстаўнік «вядзе на выбары ў парламент ЕЗ усю ЕНП і можа стаць старшынём Еўракамісіі».

Зеехофер абвясціў аб «годзе абнаўлення» ХСС

Некалькі дзён таму дзейны старшыня ХСС Зеехофер афіцыйна абвясціў аб намеры пакінуць сваю пасаду, адзначыўшы, што 2019 год «павінен стаць годам абнаўлення» для баварскай партыі. Выбары новага кіраўніка ХХС пройдуць на пазачарговым партыйным з'ездзе 19 студзеня 2019 года. У канцы кастрычніка Зеехофер заяўляў, што не згодны браць на сябе поўную адказнасць за вялікі правал ХСС на выбарах у парламент (ландтаг) Баварыі, але гатовы саступіць сваю партыйную пасаду. У той жа час палітык не каментаваў пытанне аб тым, як доўга мае намер захоўваць за сабой урадавую пасаду - кіраўніка МУС Нямеччыны.

Маркус Зёдэр быў абраны прэм'ер-міністрам Баварыі ў сакавіку 2018 года і пераабраны на гэтую пасаду ў пачатку лістапада - пасля выбараў у ландтаг, што прайшлі 14 кастрычніка. На іх ХСС набраў толькі 37,6 адсоткаў галасоў, пазбавіўшыся абсалютнай большасці ў парламенце зямлі і паказаўшы найгоршы вынік з 1950 года. Да Зёдэра ўрад Баварыі ўзначальваў Зеехофер.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках