2 траўня 2024, Чацвер, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія рэгіёны бунтуюць супраць Масквы

2
Расейскія рэгіёны бунтуюць супраць Масквы
ФОТА: VIVAREIT.RU

Жыхарам нацыянальных ускраінаў надакучыў маскоўскі каланіялізм.

Расейскі палітолаг Кірыл Рогаў мяркуе, што рэгіёны Расеі стаміліся ад маскоўскага каланіялізму. Такое меркаванне ён выказаў у эфіры RTVI.RTVI.

Рогаў упэўнены, што стаўленне выбарнікаў з рэгіёнаў да працэдуры выбараў губернатара змянілася. «Чыннік, які на выбарах у верасні сябе выявіў, гэта раздражненне і людзей, і мясцовых элітаў вось гэтай вось каланіяльнай палітыкай Масквы ў дачыненні да рэгіёнаў і ў дачыненні да прызначэння губернатараў. Таму што там дзеецца зусім нейкая, я сказаў бы, імперская свістапляска», – сказаў палітолаг.

На ягоную думку, канцэпцыя, пры якой выканаўцамі абавязкаў губернатараў становяцца цалкам выпадковыя людзі, сыходзіць ад палітычнай традыцыі ў рэгіёнах. Рогаў называе яе «крывой» і «паўаўтарытарнай», але адзначае, што пры ёй не могуць даслаць «першага-лепшага чалавека, на каго ў іх палец патрапіў».

Рогаў бачыць у губернатарскіх выбарах вялікі патэнцыял. На ягоную думку, жыхары рэгіёнаў не хочуць з ім расставацца і ўвесь час да яго вяртаецца. Ён таксама адзначыў, што ўлады аднойчы паспрабавалі скасаваць выбары губернатараў, але праз шэсць гадоў ім давялося іх вярнуць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках