2 траўня 2024, Чацвер, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страчаныя Курылы

6
Страчаныя Курылы

Шматхадовачкі не будзе.

Расейская прапаганда пачала актыўна рыхтаваць масы да хуткай перадачы Курыльскіх астравоў Японіі, піша тэлеграм-канал «Запретное мнение».

Прычым робіцца гэта як звычайна: крыва, убога і з разлікам на самыя малаадукаваныя пласты расейскага грамадства.

«Аддамо ўсяго толькі 2 замест 4»; «Аддамо брацкай Японіі, якая абяцае не размяшчаць на іх ніякіх вайсковых базаў і актыўна ўзаемадзейнічаць з РФ»; «Аддаем непатрэбныя і бескарысныя выспы, атрымліваючы наўзамен цеснае супрацоўніцтва з адной з галоўных і перадавых дзяржаваў сучаснасці» – заплёўваючы дысплэі рапартуюць пракрамлёўскія СМІ і блогеры.

Толькі вось насамрэч усё атрымліваецца дыяметральна процілегла.

За здачай першых астравоў абавязкова пойдзе перадача і ўсіх астатніх. Можа быць, не адразу. Можа быць, праз год ці два, але пойдзе адназначна.

«Брацкая Японія» – дэмакратычная дзяржава з развітой грамадзянскай супольнасцю і зладжаным працоўным механізмам улады, то-бок поўны антыпод пуцінскай РФ, кіраванай кааператывам «Возера» метадам пугі і паліцэйскай дубінкі (бутэлькі). Мір (у поўным разуменні гэтага слова) і цеснае супрацоўніцтва паміж краінамі з такімі ўражвальнымі адрозненнямі – немагчымыя, як кажуць, паводле Фрэйда. Часовае супрацоўніцтва, зразумела, у інтарэсах больш моцнай (Японіі) – калі ласка. Але вечны «мір» – ніколі.

Пра «бескарысныя» і «непатрэбныя» выспы нават не хочам каментаваць. Чэкістам і тлустым сябрам Уладзіміра Уладзіміравіча – алігархам – цяпер акрамя родных гішпанскіх маёнткаў і маямскіх яхтаў увогуле нічога не трэба.

Ну і наконт «цеснага супрацоўніцтва» паўторымся яшчэ раз: гэтае «супрацоўніцтва» будзе адбывацца паміж развітой, дэмакратычнай, перадавой дзяржавай 21 стагоддзя і дзяржавай ці то феадалізму 19 стагоддзя, ці то і зусім супольнага тыпу стагоддзя 15...

Пуцінскі рэжым загнаў Расею ў самы крайні кут і цяпер не ведае, як з падобнай сітуацыі выбрацца. Хай саступілым бокам з сур'ёзнымі стратамі, але максімальна захаваўшы «нажытае непасільнай працай» асабістае багацце. На краіну, гэтаксама як і на народ, жулікам і зладзеям цалкам напляваць.

Толькі вось сусветная палітыка – гэта Уладзіміру Уладзіміравічу не піцерская падваротня. Тут дзейнічаюць зусім іншыя законы і правілы. Падобных да Пуціна гопнікаў і баламутаў – «гаспадароў сусветных лёсаў» тут не адпускаюць за пэўную плату. Іх ціснуць як каларадскіх жукоў на бульбяным полі.

Так што: здавай астравы – не здавай, а лёс, як самога Пуціна, так і ўсёй ягонай злачыннай улады ўжо прадвызначаны. І шчаслівай для яго канцовачкі чарговай шматхадовачкі не будзе.

Game over Mister terrorist.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках