3 траўня 2024, Пятніца, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сабралі грошы на 20 грузавікоў камянёў для Крэўскага замка

1
Беларусы сабралі грошы на 20 грузавікоў камянёў для Крэўскага замка
ФОта: nn.by

Некаторыя прывезлі валуны ўласнымі аўтамабілямі.

Крэўскі замак – адно з звёнаў «каменнага ланцуга», збудаванага першымі князямі Вялікага Княства для абароны ад крыжакоў. З ім звязаныя шматлікія гістарычныя падзеі, у тым ліку Крэўская унія. Саму назву «Крэва» гісторыкі выводзяць ад крывічоў. Яго рэстаўрацыю пачалі летась, пад пільным кантролем гісторыкаў з Акадэміі навук. Аднак сутыкнуліся з нечаканай праблемай, піша nn.by.

«Размаўляў з рэстаўратарамі Крэўскага замка – у іх скончыліся камяні. Усе, якія раней вываліліся са муроў, паднятыя з зямлі і ахайна ўстаўленыя на месца. Але ясна, што за столькі гадоў разбурэння многае расцягнулі па будоўлях людзі». Хай кожны прывязе ў Крэва камень! – з такім незвычайным заклікам выступіў заснавальнік курсаў «Мовананова» Глеб Лабадзенка.

ФОто: nn.by

На заклік адгукнуліся многія. Святлана і Якуб Коласы, Дзмітрый Карабач і Андрэй Ігнацік з Падароска (Ваўкавыскі раён) прывезлі прычэп валуноў сваёй машынай.

ФОто: nn.by
ФОто: nn.by
ФОто: nn.by

Іншыя перавялі на камяні для Крэўскага замка грошы. На гэты момант атрымана 1300 рублёў. Абяцана яшчэ 2150 рублёў.

10-тонны грузавік камянёў з дастаўкай каштуе 160 рублёў. Такім чынам, усяго Лабадзенка назбіраў на 20 грузавікоў!

«За сабраныя сродкі, пачынаючы з панядзелка, штодня пад замак будуць падвозіць 10-20 тонаў камянёў. Верагодна, гэтага хопіць, каб будаўнікі скончылі запланаваную на гэты год заходнюю сцяну, – піша Лабадзенка. – На будучы год вылучана дзяржаўнае фінансаванне, куды закладзеныя і камяні. Але будзем трымаць руку на пульсе – і ў выпадку неабходнасці мабілізуемся зноў. Каб аднавіць усе замкавыя сцены, трэба не адна сотня тонаў. Таму дапускаю, што нам яшчэ трэба будзе падлучыцца. Увогуле, гэта моц грамадзянскай супольнасці: учора вы ахвяравалі грошы, а ўжо сёння камяні прывезлі на замак і праца пайшла далей!» – піша Лабадзенка.

«Хто захоча прывезці ў Крэва свае пару камянёў – пішыце, падкажу, дзе ўзяць там непадалёк, – дадае ён. – Вы толькі падумайце: прыедзеце потым у Крэва, пад адноўлены замак – і скажаце ўнукам: а тут ёсць і мая пара камянёў!» – піша Лабадзенка.

Лабадзенка ўдакладняе, што пажаданыя камяні дыяметрам 30–50 см (можна меншыя, ад 15 см, – яны пойдуць у забутоўку). Ён прапануе проста складаць прывезеныя камяні каля галоўнага ўваходу ў замак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках