3 траўня 2024, Пятніца, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рост заробкаў і танная іпатэка прывялі да будаўнічага буму ў Польшчы

Рост заробкаў і танная іпатэка прывялі да будаўнічага буму ў Польшчы
ФОТА: PROPERTY JOURNAL

Прыбыткі палякаў выраслі больш чым напалову, і яны ўкладваюцца ў нерухомасць.

У 2019 годзе, на думку экспертаў, кошты на нерухомасць у Польшчы прадоўжаць расці. Аднак пакуль, нягледзячы на рост коштаў, жыллё прадаўжае добра прадавацца, паведамляе «Радыё Польшча» са спасылкай на выданне Rzeczpospolita.

«Гэта ўжо жыллёвая бурбалка», – піша выданне Rzeczpospolita. Продажы і прапановы зніжаюцца, а тэмп росту коштаў у Варшаве, Шчэціне, Гданьску і Любліне выяўляецца двухзначнымі лічбамі.

«У любы момант мы перасячэм мяжу коштаў 2007–2008 гадоў», – прагназуе Барташ Турэк з кампаніі Open Finance.

У 2019 годзе, на думку экспертаў, кошты прадоўжаць расці. «Дынаміка змяненняў будзе ўжо меншая. Хутчэй за ўсё, змены коштаў будуць вагацца на ўзроўні 5%», – прагназуе Барташ Турэк.

Прапановы падтрымліваюцца таксама і таннымі крэдытамі, агульны кошт якіх сёлета павінен быць самым высокім за апошнія дзесяць гадоў.

«Заробкі палякаў выраслі больш чым на палову, іпатэчныя крэдыты больш чым на палову ніжэйшыя, а інфляцыя ўзняла агульны ўзровень коштаў на 20–25%», – адзначае Барташ Турэк.

Павышэнне коштаў на кватэры стымулюе хуткае падаражанне будаўнічых матэрыялаў і зямлі. «Гэты кошт забудоўнікі перакідваюць на кліентаў», – падкрэслівае Турэк.

Уладальнік агенцтва нерухомасці Estatic Лукаш Выдроўскі ацэньвае, што калі рост коштаў прадоўжыць расці ў такім жа тэмпе, то частка пакупнікоў можа проста страціць цікавасць.

Аднак пакуль, нягледзячы на рост коштаў жыллё прадаўжае добра прадавацца, піша Rzeczpospolita. «Палякі могуць плаціць больш. Яны багацеюць, павышаецца ўзровень жыцця, яны шукаюць, куды ўкласці капітал, нерухомасць заўсёды была такога кшталту інвестыцыяй», – тлумачыць Лукаш Выдроўскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках