3 траўня 2024, Пятніца, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Шымановіч і Цуркін атрымалі медалі на этапе Кубка свету ў Сінгапуры

Беларусы Шымановіч і Цуркін атрымалі медалі на этапе Кубка свету ў Сінгапуры
ІЛЛЯ ШЫМАНОВІЧ

Ілля Шымановіч пры гэтым устанавіў два нацыянальныя рэкорды.

Ілля Шымановіч устанавіў два нацыянальныя рэкорды, стаў пераможцам і бронзавым прызёрам заключнага этапу Кубка свету ў Сінгапуры. Яўген Цуркін здолеў дасягнуць трэцяй прыступкі п'едэстала, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі плавання, паведамляе tut.by.

Ілля Шымановіч заваяваў залаты медаль на дыстанцыі 50 м брасам і ўстанавіў нацыянальны рэкорд Беларусі – 25,95 секунды. Мінулы рэкорд таксама належаў Іллю Шымановічу (25,96). Срэбраная ўзнагарода на гэтай дыстанцыі дасталася расейцу Кірылу Прыгоду (26,01), бронзавая – плыўцу з Славеніі Петэру Стэвенсу (26,09).

Ілля Шымановіч таксама стаў уладальнікам бронзавай узнагароды на дыстанцыі 100 м брасам (56,81 секунды). Найлепшым тут апынуўся Антон Чупкоў з Расеі (56,69), за крок ад залатога медаля спыніўся кітайскі плывец Янь Цзыбэй (56,34).

Яшчэ адзін свой жа леташні (2 хвіліны 3,71 секунды) нацыянальны рэкорд Ілля Шымановіч абнавіў на дыстанцыі 200 м брасам – 2.03,49, аднак да трэцяга месца яму не хапіла чатырох сотых секунды. У заплыве на 100 м вольным стылем плывец не прайшоў у фінал (49,09).

Яўген Цуркін на дыстанцыі 100 м батэрфляем паказаў трэці вынік – 50,66 секунды. На найвышэйшую прыступку п'едэстала падняўся кітайскі спартовец Лі Чжухаа (49,64), срэбраны медаль дастаўся аўстралійцу Мэцью Темплу (50,60).

Таксама Яўген Цуркін апынуўся на чацвёртым месцы на дыстанцыі 50 м батэрфляем (22,61). Да бронзавай узнагароды плыўцу не хапіла 21-й сотай секунды. Яўген Цуркін дакрануўся да борціка 10-м і 15-м на дыстанцыях 200 м батэрфляем (1.56,75) і 50 м вольным стылем (22,34).

Мікіта Цмыг пераадолеў дыстанцыю 50 м на спіне за 23,73 сек. і апынуўся на 4-м радку выніковага пратаколу. На астатніх дыстанцыях у плыўца 10-ы вынік: 200 м на спіне (1.56,24), 100 м на спіне (52,51).

Арцём Мачэкін на дыстанцыях 100 м вольным стылем размесціўся на 6-м радку выніковага пратаколу (47,96), на 50 м батэрфляем – на 15-м (23,91), 50 вольным стылем – на 10-м (22,07).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках