3 траўня 2024, Пятніца, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матэвуш Маравецкі: Што спыніць Пуціна ад таго, каб пайсці на Кіеў?

Матэвуш Маравецкі: Што спыніць Пуціна ад таго, каб пайсці на Кіеў?
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ
ФОТА: PAP

Прэм'ер Польшчы – пра наступствы будаўніцтва «Паўночнай плыні-2».

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што будаўніцтва газаправода Паўночная плынь-2 нясе ў сабе патэнцыйную небяспеку для еўрапейскай супольнасці.

Пра гэта паведамляе РАР.

"Я ведаю пазіцыю нямецкага ўрада, што гэта бізнэс-праект (будаўніцтва газаправода – рэд.). Але на ўсход ад Одры ніхто ў гэта не верыць", – сказаў Маравецкі.

Ён падкрэсліў, што разумее, што ўсё ж гэта палітычны праект. А таксама тое, што роля Украіны як транзітнай краіны для пастаўкі газу павінна захавацца.

"Калі пасля пабудовы Паўночнай плыні-2 высветліцца, што ўкраінская газатранспартная сістэма не патрэбная, то што спыніць Уладзіміра Пуціна ад таго, каб пайсці на Кіеў?" – заявіў польскі прэм'ер.

Нагадаем, што раней кіраўнік Газпрама Аляксей Мілер заяўляў, што пасля запуску газаправодаў Паўночная плынь-2 і Турэцкая плынь транзіт расейскага газу праз Украіну скароціцца ў 10 разоў.

Як заявіў кіраўнік управы Нафтагаза Украіны Андрэй Кобалеў, Украіна штогод будзе страчваць $3 млрд, якія яна атрымлівае ад транзіту газу ў краіны ЕЗ, калі будзе пабудаваная Паўночная плынь-2.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда раней заяўляў, што будаўніцтва Паўночнай плыні-2 нясе небяспеку як для Украіны і Славакіі, так і для Польшчы.

Паўночная плынь 2 – расейскі газаправод, які будуе кампанія Nord Stream 2 AG. Адзіным акцыянерам апошняй з'яўляецца Газпрам. Даўжыня газаправода складзе 1,2 тыс. км, а агульная магутнасць з ужо наяўнай Паўночнай плынню – 55 млрд куб. м газу.

Паўночная плынь-2 пройдзе ўздоўж газаправода Паўночная плынь па дне Балтыйскага мора да нямецкага горада Грайфсваль, каб мінімізаваць прапампоўкі газу праз Украіну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках