Дэманстранты ў Францыі спрабавалі праткнуцца ў прэзідэнцкі палац
4- 18.11.2018, 10:46
- 12,301
Маштабная акцыя «жоўтых камізэлек» накіраваная супраць росту кошту бензіну.
У Францыі ў выніку маштабных пратэстаў супраць павышэння кошту паліва колькасць пацярпелых узрасла да 229 чалавек, яшчэ 117 затрыманыя.
Пра гэта паведамляе Wirral Globe.
Парыжская паліцыя ўжыла слёзацечны газ супраць дэманстрантаў, якія спрабавалі трапіць у прэзідэнцкі палац.
Пазней сотні дэманстрантаў сабраліся на вуліцы, дзе размешчаная рэзідэнцыя Эмануэля Макрона.
Нагадаем, ва ўсёй Францыі пачаліся пратэсты кіроўцаў супраць павышэння кошту паліва. Пратэстоўцы перацялі дарогі і магістралі ва ўсёй Францыі. У гарадах краіны адначасова праходзіць блізу дзвюх тысяч акцый. Рух транспарту паралізаваны.
Паведамлялася аб адным загінулым і 47 параненых.
Маштабная акцыя ўжо атрымала назву пратэст "жоўтых камізэлек". Удзельнікі мітынгаў надзелі жоўтыя святлоадбівальныя камізэлькі.