5 траўня 2024, Нядзеля, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жоўтыя камізэлькі»: незадаволеныя падвышэннем кошту бензіну французы блакуюць дарогі

7
«Жоўтыя камізэлькі»: незадаволеныя падвышэннем кошту бензіну французы блакуюць дарогі
ФОТА: REUTERS/CHARLES PLATIAU

У акцыях узялі ўдзел 214 тысяч чалавек.

У суботу, 17 лістапада, у Францыі праходзіць маніфестацыя «жоўтых камізэлек» - аўтамабілістаў, незадаволеных ростам кошту паліва. МУС Францыі ўжо раніцай абвясціла, што ў арганізацыі блакады на дарогах краіны ўзяла ўдзел блізу 50 тысяч чалавек. Да поўдня іх колькасць дасягнула 214 тысяч. У Савоі на кантрольна-прапускным блоку, арганізаваным «жоўтымі камізэлькамі», у выніку наезду загінула ўдзельніца маніфестацыі, паведамляе RFI.

«ЖОЎТЫя КАМІЗЭЛЬКІ» НА ЕЛІСЕЙСКІХ ПАЛЯХ У ПАРЫЖ, 17 ЛІСТАПАДА 2018
ФОТА: REUTERS/CHARLES PLATIAU

У Пон-дэ-Бавуазан (Савоя) жанчына, якая везла дачку да лекара, запанікавала, калі пратэстоўцы сталі стукаць у шыбы ейнага аўто. Яна стала наязджаць на маніфестантаў і збіла пяцідзесяцігадовую ўдзельніцу акцыі, якая памерла на месцы. Жанчына, якая сядзела за стырном, дастаўлена ў паліцыю ў стане шоку.

Міністр унутраных спраў Крыстоф Кастанер заявіў таксама, што яму паведамілі аб такім жа здарэнні ў Селеста (дэпартамент Ніжні Рэйн), якое, на шчасце, не прывяло да смяротнага зыходу. У Грассе (дэпартамент Прыморскія Альпы) кіроўца паспрабаваў аб'ехаць маніфестантаў на колавай развязцы, у выніку чаго перакуліў паліцэйскага, які атрымаў лёгкія ўдары.

Крыстаф Кастанер заклікаў пратэстоўцаў выконваць усе магчымыя захады «засцярогі ды бяспекі». «Права на дэманстрацыі мае важнае значэнне ў нашай краіне, яго варта абараняць, але мы таксама павінны забяспечыць, каб арганізацыя мерапрыемстваў дазволіла пазбегнуць такіх драм», - заявіў міністр. Улады таксама асцерагаюцца сутыкненняў удзельнікаў акцыі з паліцыяй. На блок-посце на ўездзе на віядук Эграц (дэпартамент Верхняя Савоя) паліцыя выкарыстала слёзацечны газ для разгону дэманстрантаў.

Нагадаем, што рух «жоўтых камізэлек» - гэта стыхійны рух, які ўзнік у сацыяльных сетках. Пазнаць адзін аднаго ўдзельнікі пратэсту павінны дзякуючы жоўтым аварыйным камізэлькам, якія ляжаць пад лабавой шыбай. «Жоўтыя камізэлькі» пратэстуюць супраць павышэння коштаў паліва, экалагічнага падатку, а таксама супраць «несправядлівай палітыкі ўрада», што падрывае пакупніцкую здольнасць насельніцтва.

Паколькі рух развіваецца спантанна, праўдзівы яго размах пакуль цяжка ацаніць. «Гэты рух апалітычны, не мае ніякага дачынення да прафзвязаў, гэта сапраўднае народнае абурэнне», - заявіў журналістам адзін з удзельнікаў руху ў Кале.

«Ці будзе іх некалькі тысяч ці некалькі мільёнаў, ці ўдасца ім заблакаваць краіну ці не, жоўтыя камізэлькі ўсё адно перамаглі», - піша сёння Le Parisien. «Яны нагадалі нашым лідарам, што (...) экалагічнае падаткаабкладанне (...) асуджанае на крах, калі яно пагарджае паўсядзённай рэальнасці тых, каму яно павінна дапамагчы».

У Парыжы ўдзельнікі акцыі заблакавалі Елісейскія палі з боку Трыумфальнай аркі. Яшчэ каля сотні маніфестантаў знаходзяцца каля Елісейскага палаца.

Экспэрты папярэджваюць, што незадаволенасць у краіне расце, і падвышэнне коштаў бензіну, закранае чатыры пятыя насельніцтва краіны, можа стаць апошняй кропляй.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках