5 траўня 2024, Нядзеля, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святар УПЦ МП, які выступае за аўтакефалію Украіны: Мяне называюць дзіваком

Святар УПЦ МП, які выступае за аўтакефалію Украіны: Мяне называюць дзіваком
МІТРАПАЛІТ ЧАРКАСКІ І КАНЕЎСКІ УПЦ МП САФРОНІЙ
ФОТА: BBC.COM

Праз пяць гадоў аўтакефальная царква Украіны стане дамінантнай.

Мітрапаліт Чаркаскі і Канеўскі УПЦ МП Сафроній (Дзмітрук) заявіў, што найбліжэйшыя пяць гадоў аўтакефальная царква можа стаць адзінай ва Украіне

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю "ВВС-Украина".

"Калі так здарыцца, што будзе аўтакефалія, то яна будзе адзінай царквой ва Украіне, як цяпер наша Украінская праваслаўная царква так званага Маскоўскага патрыярхату", - заявіў ён, адказваючы на пытанне якая царква ва Украіне будзе найбольш моцнай у 2023 годзе.

У той жа час, ён дадаў, што УПЦ МП моцна страціць свой аўтарытэт. "Яе (УПЦ МП) не будзе як царквы. Яна будзе як... ну, вось пяцідзясятнікі ёсць, юдэі ёсць, каталікі ёсць, уніяты ёсць - і яна будзе. Але дамінантнай будзе аўтакефальная царква", - дадаў ён.

Са слоў Сафронія, які з'яўляецца прыхільнікам аўтакефаліі, ягоныя погляды не прыносяць яму ніякіх праблем у царкве. У той жа час, яго называюць "дзіваком", але ніякіх пакаранняў ён не атрымліваў.

Таксама Сафроній дадаў, што абавязкова будзе ўдзельнічаць у аб'яднальным саборы, на якім утвараецца аўтакефальная царква, а затым, магчыма, і далучыцца да яе.

"Я хачу, каб у нас ва Украіне царква была больш свабоднай, і падыходжу да гэтага пытання з пункту гледжання годнасці", - сказаў мітрапаліт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках