5 траўня 2024, Нядзеля, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўвялі забарону на продаж імітацыі зброі няпоўнагадовым

6
У Беларусі ўвялі забарону на продаж імітацыі зброі няпоўнагадовым
ФОТА: RFL/RE

Савет міністраў Беларусі адкарэктаваў Правілы продажу асобных відаў тавараў.

Таксама ўнесеныя змены ў Палажэнне парадку распрацоўкі і зацвярджэння асартыментнага пераліку тавараў, асартыментнага пераліку прадукцыі грамадскага харчавання, зацверджаныя пастановай урада ад 22 лiпеня 2014 года №703, паведаміла прэс-служба Саўміна.

Сярод іншага, новымі Правіламі продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання вызначаецца забарона на продаж няпоўнагадовым ва ўзросце да 18 гадоў пнеўматычных пісталетаў, рэвальвераў і вінтовак, лукаў і арбалетаў, якія з'яўляюцца канструктыўна падобнымі да зброі вырабамі. Урэгуляваныя асаблівасці продажу тытунёвых і піратэхнічных вырабаў побытавага прызначэння.

Таксама прадугледжаныя правілы давядзення да ведама пакупнікоў інфармацыі пра часовае прыпыненне працы гандлёвага аб'екта, аб'екта грамадскага харчавання, удакладненыя спосабы прадстаўлення інфармацыі наконт тавараў і коштаў на іх у залежнасці ад метадаў продажу тавараў, выгляду гандлёвага аб'екта і абсталявання.

Прадугледжаны шэраг абавязкаў прадаўца: паказваць на цэтліках на харчовыя прадукты, маса або мера якіх складае менш (больш) за 1 кілаграм або 1 літр, інфармацыю пра кошт за 1 кілаграм або 1 літр; прадаваць пакупніку тавары паводле кошту, названага на цэтліку; перадаваць пакупніку тавары, не спакаваныя ў спажывецкую ўпакоўку, якія сваім характарам патрабуюць упакоўкі, ва ўпакаваным выглядзе без збірання платы за спажывецкую ўпакоўку; выдаваць часовыя нумарныя знакі на набываныя транспартныя сродкі; забяспечваць бясплатную пагрузку набытых буйнагабарытных нехарчовых тавараў або тавараў большых за 25 кілаграмаў на транспартны сродак пакупніка, які знаходзіцца каля гандлёвага аб'екта або на паркоўцы прадаўца, і іншыя.

У новай рэдакцыі Правілаў выключаныя нормы, якія рэгламентуюць продаж мэблі, дэкаратыўных раслінаў і прадукцыі кветкаводства, што дублююць нормы, прадугледжаныя ў іншых актах заканадаўства, а таксама патрабаванні, якія тычацца гандлёва-тэхналагічнага працэсу і не рэгулююць стасункі паміж прадаўцамі і пакупнікамі.

У Палажэнні аб парадку распрацоўкі і зацвярджэння асартыментнага пераліку тавараў, асартыментнага пераліку прадукцыі грамадскага харчавання ўдакладнены парадак распрацоўкі асартыментнага пераліку тавараў для крамаў з універсальным і змяшаным асартыментам тавараў з улікам гандлёвай плошчы, адведзенай адпаведна пад харчовыя або нехарчовыя тавары.

Таксама прадугледжанае права суб'екта не ўключаць у асартыментны пералік тавараў новыя тавары на перыяд вывучэння попыту на іх, які не можа перавышаць больш за 5 месяцаў; тавары, продаж якіх у гандлёвым аб'екце ажыццяўляецца выключна паводле папярэдніх заказаў; нехарчовыя тавары, якія былі ва ўжытку.

Акрамя таго, пашыраны пералік выпадкаў, калі асартыментны пералік тавараў не патрабуецца. Сярод іншага, у пералік уключаныя гандлёвыя аб'екты, якія належаць аператарам паштовай сувязі, аптэкі, ветэрынарныя аптэкі, спецыялізаваныя крамы і павільёны для продажу медыцынскіх, артапедычных і аптычных вырабаў, крамы для продажу маёмасці, адабранай, арыштаванай або накiраванай у прыбытак дзяржавы iншым спосабам, і іншыя.

Названыя Правілы і Палажэнні ў новай рэдакцыі зацверджаныя пастановай Савета міністраў ад 14 лiстапада 2018 г. №824, якая пачынае дзеянне праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках