На БТ пасля гімна Беларусі паказалі бел-чырвона-белы сцяг
16- 17.11.2018, 9:39
- 38,758
Гэта адбылося падчас наўпростай трансляцыі футбольнага матчу паміж зборнымі Люксембурга і Беларусі.
Пасля таго як гульцы выйшлі на поле і прагучаў гімн гасцей, мясцовы аператар паказаў групу падтрымкі беларускіх футбалістаў, піша gazetaby.com.
Паводле вынікаў матчу наша зборная атрымала перамогу і цяпер адной нагой у плэй-оф Лігі нацый.