5 траўня 2024, Нядзеля, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пашынян мяркуе, што дыктатары Лукашэнка і Назарбаеў занадта шмат сабе дазваляюць

18
Пашынян мяркуе, што дыктатары Лукашэнка і Назарбаеў занадта шмат сабе дазваляюць
НІКОЛ ПАШЫНЯН
ФОТА: NEWS.AM

Кіраўнік урада Арменіі патрабуе тлумачэнняў ад Лукашэнкі і Назарбаева за іх выказванні датычна АДКБ.

Выконваючы абавязкі прэм'ер-міністра Арменіі, Нікол Пашынян заявіў, што патрабуе тлумачэнняў ад кіраўнікоў Беларусі і Казахстана Аляксандра Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева ў сувязі з іх выказваннямі пра сітуацыю, якая склалася ў АДКБ, паведамляе УНН са спасылкай News.am.

Лукашэнка ў ходзе сустрэчы з амбасадарам Азербайджана 12 лістапада заявіў, што бачыць тры магчымыя кандыдатуры на пасаду генеральнага сакратара АДКБ, калі Менску пяройдзе права прызначэння кіраўніка арганізацыі. Назарбаеў 8 лістапада ў Астане пасля саміту кіраўнікоў дзяржаваў – чальцоў АДКБ адзначыў, што, у адпаведнасці са статутам арганізацыі, новым генсекам у алфавітным парадку павінен стаць прадстаўнік Беларусі.

"Гэта прыкладна тое самае, як калі б, напрыклад, я запрасіў якога-небудзь замежнага амбасадара краіны, якая не з'яўляецца чальцом АДКБ, і апавёў яму пра паседжанне, якое прайшло ў фармаце зачыненых дзвярэй. Я здзіўлены тым, што чалавек, які займае статус кіраўніка дзяржавы цягам 30 гадоў, мог дазволіць сабе падобны крок. І я, вядома, павінен запатрабаваць тлумачэнняў ад прэзідэнта Беларусі і не толькі ад прэзідэнта Беларусі", – заявіў выканаўца абавязкаў кіраўніка армянскага Кабінета міністраў у пятніцу ўвечары падчас брыфінгу з журналістамі.

Пашынян дадаў, што "запатрабуе тлумачэнняў таксама ад прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева за выступы з супярэчнымі адна адной заявамі".

"Ніхто не меў права выступаць з падобнай заявай, таму што пастановы ў АДКБ прымаюцца пры кансэнсусе, а мы дакладна выказалі нашу пазіцыю. Думаю, вельмі важна, каб у межах АДКБ мы мелі вельмі выразную размову з партнёрамі, каб для кожнага было ясна, якія яго абавязальніцтвы ў дачыненні да астатніх і ўвогуле якія абавязальніцтвы краінаў-удзельніцаў у дачыненні да арганізацыі і іншых краінаў-удзельніцаў", – дадаў Пашынян.

2 лістапада з ініцыятывы армянскага боку генеральны сакратар арганізацыі Юрый Хачатур быў зняты з гэтай пасады. Ён ужо вярнуўся ў Арменію, дзе яго вінавацяць у скіданні канстытуцыйнага ладу ў 2008 годзе. Пытанне пра прызначэнне новага генеральнага сакратара арганізацыі будзе абмяркоўвацца кіраўнікамі дзяржаваў – чальцоў АДКБ на сустрэчы 6 снежня ў Санкт-Пецярбургу. У Арменіі мяркуюць, што пост генеральнага сакратара арганізацыі павінен застацца за краінай.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках