28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца: Няма такога пакарання - публічна прасіць прабачэння перад скульптурай

36
Праваабаронца: Няма такога пакарання - публічна прасіць прабачэння перад скульптурай

Дзеянні міліцыі ў дачыненні да 16-гадовага ліцэіста былі незаконнымі.

Міліцыянты, якія затрымалі падлетка за аплявуху помніку і знялі на відэа, як ён просіць прабачэння, злоўжывалі сваімі службовымі паўнамоцтвамі. Такое меркаванне выказаў праваабаронца Алег Воўчак, паведамляе euroradio.fm.

"У гэтым выпадку злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі з боку супрацоўнікаў міліцыі, бо не існуе такога тыпу пакарання - публічна прасіць прабачэння перад скульптурай", - заяўляе ён.

Воўчак кажа, што ў дзеяннях падлетка ён не бачыць ніякай юрыдычнай правіны: "Тое ж самае, што падысці і стукнуць водаправодную трубу. Калі б падлетак абліў скульптуру фарбай, можна было казаць аб прычыненні шкоды. Калі гаворка ідзе пра абразу, то абразіць можна асобу, якая павінна падаць заяву".

Дзеянні міліцыі ён называе незаконнымі і заяўляе пра дэградацыю супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Як паведамляў Charter97.org, 15 лістапада прэс-служба МУС апублікавала відэаролік, на якім 16-гадовы ліцэіст Арсень дае аплявуху скульптуры гарадавога насупраць МУС. Хлопца затрымалі і склалі на яго адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства. На відэакамеру падлетак папрасіў прабачэння за абразу перад помнікам і супрацоўнікамі МУС.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках