26 красавiка 2024, Пятніца, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі супраць 17 савудытаў праз забойства журналіста Хашкаджы

2
ЗША ўвялі санкцыі супраць 17 савудытаў праз забойства журналіста Хашкаджы

Усе яны патрапілі ў «Глабальны спіс Магніцкага».

Мінфін ЗША абвясціў аб увядзенні санкцый у дачыненні да 17 падданых Савудаўскай Арабіі, якія, на думку Вашынгтона, датычныя да забойства савудаўскага журналіста Джамаля Хашкаджы, піша РБК.

Сярод фігурантаў - былы дарадца наследнага прынца Сауд аль- Кахтані, ягоны падначалены Махер Абдулазіз Мутрэб, а таксама генеральны консул Савудаўскай Арабіі ў Стамбуле Махамед аль-Атайбі.

«Савудаўскія чыноўнікі, якіх мы ўключаем у санкцыйных спіс, былі ўцягнутыя ў агіднае забойства Джамаля Хашкаджы. Гэтыя людзі, наўмысна і жорстка забілі журналіста, які пражываў і працаваў у Злучаных Штатах, павінны адказаць за свае дзеянні», - заявіў кіраўнік Мінфіна ЗША Стывен Мнучын.

У заяве Мінфіна ЗША сказана, што Сауд Аль-Кахтані «брраў удзел у планаванні і правядзенні аперацыі, якая прывяла да забойства Хашкаджы ў консульстве Савудаўскай Арабіі ў Стамбуле». Каардынаваў і непасрэдна выконваў аперацыю, на думку Вашынгтона, Махер Мутрэб.

Міністр падкрэсліў, што Вашынгтон працягвае прыкладаць усе намаганні для высвятлення абставін забойства. Ён паабяцаў, што да адказу будуць прыцягнуты ўсе, датычныя да злачынства. «Урад Савудаўскай Арабіі павінен зрабіць адпаведныя крокі, каб пакласці канец усялякім нападам на палітычных дысідэнтаў ці журналістаў», - дадаў Мнучын.

Усе 17 падданых Савудаўскай Арабіі ўнесены ў «Глабальны спіс Магніцкага», фігуранты якога караюцца за сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека і карупцыю. Уся ўласнасць фігурантаў спісу, калі такая ёсць на тэрыторыі ЗША ці ж праходзіць праз яе транзітам, блакуецца. Акрамя таго, грамадзянам ЗША забаронена мець бізнэс з асобамі, якія трапілі пад санкцыі, а таксама з кампаніямі, у якіх яны валодаюць дзелямі 50% і больш.

Джамаль Хашкаджы быў калумністам газеты The Washington Post. Ён прапаў без вестак 2 кастрычніка пасля наведвання генеральнага консульства Савудаўскай Арабіі ў Стамбуле. Журналіст увайшоў у будынак і пасля гэтага яго ніхто не бачыў. Цела Хашкаджы не знайшлі. Са сцвярджэння турэцкай пракуратуры, журналіста забілі, а ягоная цела рассеклі і знішчылі.

У Савудаўскай Арабіі паводле справы аб забойстве Хашкаджы быў затрыманы 21 чалавек. 15 лістапада генеральная пракуратура Савудаўскай Арабіі паведаміла, што 11 затрыманым выстаўленыя абвінавачванні. Як паведамляе Reuters, пракуратура мае намер запатрабаваць смяротнага пакарання для пяці абвінавачаных.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках