25 красавiка 2024, Чацвер, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выпадак у Дзяржаўнай думе РФ: дэпутат паспрабаваў засунуць палец у вуха калегу-адзінаросу

11
Выпадак у Дзяржаўнай думе РФ: дэпутат паспрабаваў засунуць палец у вуха калегу-адзінаросу

У гэты момант у Дзяржаўнай думе РФ слухалі даклад пра змены ў Бюджэтны кодэкс.

На пасяджэнні Дзяржаўнай думы РФ 15 лістапада адзін з дэпутатаў паспрабаваў засунуць палец у вуха калегу - сябру «Адзінай Расеі» Алегу Пятрову, піша esquire.ru.

Як адзначае выданне «Бізнэс Online», гэта адбылося падчас дакладу дэпутата Надзеі Максімавай, якая таксама прадстаўляе «Адзіную Расею». У гэты момант парламентарыі абмяркоўвалі змены ў Бюджэтны кодэкс.

Хто з дэпутатаў так пажартаваў, пакуль невядома. Са звестак «Дажджу», на гэтым месцы павінен быў сядзець чалец «Адзінай Расеі» Юры Пятроў, але ягонае крэсла мог заняць хтосьці іншы.

У кастрычніку кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын пажартаваў з міністра транспарту РФ Яўгена Дзітрыха, паказаўшы вампіра з дапамогай імправізаваных іклаў з дражэ Tic Tac.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках