23 красавiка 2024, aўторак, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў падазраюць у крадзяжы двух валізак з золатам у турэцкіх бізнэсоўцаў

13
Беларусаў падазраюць у крадзяжы двух валізак з золатам у турэцкіх бізнэсоўцаў

Абакралі турэцкіх бізнэсоўцаў у Кракаве.

Бізнэсоўцы з Турцыі ўдзельнічалі ў ювелірнай выставе. Чатыры невядомыя ў масках збілі мужчын, вырвалі ў іх з рук дзве валізкі з залатымі ўпрыгажэннямі і ўцяклі на двух аўтамабілях, паведамляе «Белсат».

Першы аўтамабіль спалілі, другі паліцыя знайшла праз некалькі гадзін пасля нападу.

Цяпер паліцыя высвятляе, дзе злачынцы пачалі сачыць за сваімі ахвярамі і на чым перамяшчаліся пасля таго, як кінулі другое аўто.

Вядома, што два месяцы таму гэтыя аўтамабілі набылі грамадзяне Беларусі. Паліцыя праводзіць праверку.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках