6 траўня 2024, панядзелак, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Пуціну скардзіліся на Сямашку

9
Чаму Пуціну скардзіліся на Сямашку
УЛАДЗІМІР СЯМАШКА
ФОТА: КОММЕРСАНТЪ

Часцяком віцэ-прэм'ер запускаў дэзінфармацыю аб паспяховых перамовах з Расеяй.

Паводле слоў Лукашэнкі, Уладзімір Пуцін усміхнуўся, калі даведаўся аб кандыдатуры Уладзімір Сямашкі на пасаду амбасадара ў Расеі. Чым можна растлумачыць такія эмоцыі і якія дачыненні з расейскімі ўладамі ў Сямашкі былі дагэтуль - у матэрыяле udf.by.

Як Пуціну скардзіліся на Сямашку

Напэўна на беларускага чыноўніка, які курыраваў перамовы з расейцамі аб пастаўках газу і нафты, Уладзіміру Пуціну скардзіліся шмат разоў, але прасачыўся ў прэсу адзін выпадак.

У 2010 годзе на нарадзе з прэм'ер-міністрам Расеі кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер паведаміў Уладзіміру Пуціну:

«Мы атрымалі ліст ад першага віцэ-прэм'ера Беларусі, у якім ён выстаўляе патрабаванні ў аплаце за транзіт расейскага газу праз тэрыторыю Беларусі з умовамі, якія не адпавядаюць кантракту. І ў выпадку невыканання патрабаванняў беларускі бок пагражае спыненнем транзіту праз (сваю) тэрыторыю».

Пуцін здзіўляўся:

«І мне, і Дзмітрыю Анатольевічу (Мядзведзеву) давялося некалькі разоў нагадваць нашым беларускім партнёрам на самым высокім узроўні аб неабходнасці выканання сваіх абавязацельстваў - ніякай рэакцыі».

Беларускія ўлады запазычанасць, нарэшце, аплацілі.

Якія хітрыкі выкарыстаў Сямашка

У былога віцэ-прэм'ера іх быў цэлы набор. Сямашка зліваў СМІ звесткі аб паспяховым ходзе перамоваў і іх заканчэнні, падобныя на дэзінфармацыю - расейскія чыноўнікі часам зняпраўджвалі іх, а часам не ведалі, як сябе паводзіць.

Пасля доўгіх перамоў Сямашка мог прызнаць запазычанасць, але затым заяўляў, што грошай расплаціцца ў Беларусі няма. Мілер неяк скардзіўся Дзмітрыю Мядзведзеву: Сямашка запазычанасць прызнае, але «прапануе аплаціць таварам, абсталяваннем, рознымі сурагатамі, так што перамовы скончыліся нічым».

Некалькі гадоў таму, калі беларускія прадпрыемствы завінаваціліся за газ, Сямашка заявіў, што ўлады тут ні пры чым:

«Я не ведаю, чаму такі ажыятаж вакол гэтага, гэта стаўленне суб'ектаў гаспадарання».

Доўгі час Сямашка палохаў расейцаў альтэрнатыўнымі пастаўкамі нафты з Венесуэлы. Пасля ён распавёў журналістам:

«Калі б не было паставак венесуэльскай нафты ў мінулыя гады, то, напэўна, не адбылося б пагаднення аб стварэнні адзінага рынку нафты і нафтапрадуктаў. Сёння, дзякуй Богу, гэта пагадненне адбылося, і мы атрымліваем нафту на добрых умовах ад нашых партнёраў па МС і АЭП».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках