19 красавiка 2024, Пятніца, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы кіраўнік КДБ Сухарэнка звольніўся з Банка Развіцця

17
Былы кіраўнік КДБ Сухарэнка звольніўся з Банка Развіцця
СЦЯПАН СУХАРЭНКА

Сцяпан Сухарэнка «славуты» сваімі заявамі «пра пацукоў» на выбарах у 2006 годзе.

Сцяпан Сухарэнка, які ўзначальваў КДБ у 2005-2007 гг. з 2017 году працаваў у Банку развіцця. Туды ён прыйшоў на запрашэнне Сяргея Румаса (былога старшыні праўлення банка, а цяпер прэм'ер-міністра) і ўзначальваў кіраванне бяспекі і абароны інфармацыі.

Як стала вядома «Нашай Ніве», Сухарэнка там ужо не працуе, што пацвердзілі і ў Банку Развіцця. Вядома, што 61-гадовы Сухарэнка пакінуў пасаду яшчэ ўлетку. Але прычыны звальнення і цяперашняе месца яго працы пакуль невядомыя.

Сцяпан Сухарэнка запомніўся сваімі заявамі пра пацукоў. Нібыта ў дзень выбараў у 2006 годзе апаненты Лукашэнкі мелі намер атруціць вадаправод здохлымі пацукамі. Сухарэнка запэўніваў, што апазіцыя планавала выбухі ў школах і сілавы захоп улады пры дапамозе баевікоў з Украіны, Грузіі і былой Югаславіі. Праўда, за раскрыццём «змовы» так і не было судовых працэсаў над «тэрарыстамі».

Пасля звальнення з КДБ Сухарэнка на працягу сямі гадоў з'яўляўся амбасадарам Беларусі ў Арменіі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках