25 красавiка 2024, Чацвер, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэпарцёры без межаў»: Міжнародныя партнёры павінны ў тэрміновым парадку аказаць ціск на ўлады Беларусі

2
«Рэпарцёры без межаў»: Міжнародныя партнёры павінны ў тэрміновым парадку аказаць ціск на ўлады Беларусі

«Рэпарцёры без межаў» заклікаюць міжнародных партнёраў афіцыйнага Менска адрэагаваць на хвалю рэпрэсій супраць журналістаў.

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» заклікала партнёраў афіцыйнага Менска ў свеце адрэагаваць на хвалю пераследаў журналістаў у Беларусі. Адпаведная заява апублікаваная 14 лістапада на сайце арганізацыі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Прадстаўнікі «Рэпарцёраў без межаў» звярнулі ўвагу на тое, што у 2018 годзе ў краіне прысуджаная рэкордная колькасць штрафаў - каля ста - беларускім журналістам, у асноўным якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат».

«Такая беспрэцэдэнтная колькасць штрафаў прызначаная выключна для таго, каб заткнуць рот незалежным журналістам, - заявіў кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі «Рэпарцёраў без межаў» Ёханн Бір. - Гэта частка татальнай кампаніі, накіраванай на ўціск апошніх крытычных галасоў у СМІ ў краіне. Міжнародныя партнёры Беларусі павінны ў тэрміновым парадку аказаць ціск на ўлады, каб спыніць гэта».

Прадстаўнікі «Рэпарцёраў без межаў» адзначылі, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць «класічныя метады», між іншым яны «змушаюць незалежныя СМІ размяшчацца за межамі краіны, а затым адмаўляюць іх карэспандэнтам у акрэдытацыі, прымушаючы іх такім чынам працаваць незаконна». Пры гэтым колькасць штрафаў, накладзеных на журналістаў, якія так працуюць, расце па экспаненце: у 2016 годзе іх было 10, у 2017-м - 69, а ў 2018-м - 99.

«Некаторым журналістам надаецца асаблівая ўвага, - падкрэслілі ў арганізацыі. - Летась журналіст «Белсату» Кастусь Жукоўскі атрымаў дзесяць, у гэтым - дванаццаць штрафаў на агульную суму 4,7 тысяч еўраў. Вольга Чайчыц, якая таксама працуе на «Белсат», атрымала дзевяць штрафаў летась і дзевяць - сёлета. Агульная сума склала 3,88 тысяч еўраў.

«Рэпарцёры без межаў» разам з Беларускай асацыяцыяй журналістаў і многімі іншымі міжнароднымі некамерцыйнымі арганізацыямі з 2008 года заклікаюць улады «перагледзець заканадаўства аб акрэдытацыі замежных СМІ», аднак улады «працягнулі рабіць законы больш жорсткімі, а не спрашчаць заканадаўства ў сферы СМІ».

У «Індэксе свабоды прэсы» - рэйтынгу, які складае гэтая міжнародная арганізацыя, - Беларусь займае 155-е месца сярод 180 краін.

Нагадаем, 3 верасня галоўная рэдактарка Наталля Радзіна заявіла пра пагрозу працы сайта «Хартыя-97» праз рэзкае скарачэнне фінансавання і заклікала чытачоў да салідарнасці. Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас [email protected]

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках