Даляр і еўра прадаўжаюць даражэць
- 14.11.2018, 14:40
- 8,775
Расейскі рубель таннее.
На валютных таргах у Менску 14 лістапада амерыканская і еўрапейская валюты падаражэлі, а расейскі рубель патаннеў.
Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.
Даляр падаражэў на Br0,0023 і складае Br2,1472 (13 лістапада - Br2,1449 за $1).
Еўра падаражэў на Br0,0148 да Br2,425 (13 лістапада - Br2,4102 за 1 еўра).
Курс расейскага рубля знізіўся на Br0,007 да Br3,162 за 100 расейскіх рублёў (13 лістапада - Br3,169 за 100 расейскіх рублёў).