Прэс-сакратарку АГП Ганну Красуліну хочуць дэпартаваць з Беларусі
9- 14.11.2018, 12:36
- 16,111
У Расеі ў яе нікога няма.
Ганна Красулінa нарадзілася і жыла на Урале, таму мае расейскае грамадзянства, але з 2002 года жыве ў Беларусі, піша nn.by.
Ейны муж - беларус, вядомы гісторык Яўген Красулін. Яны разам вучыліся ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце і пасля шлюбу прыехалі жыць у Беларусь.
У 2006 годзе Красуліна перавезла ў Беларусь сваіх бацькоў і, як яна кажа, парвала сувязі з Расеяй.
У міліцыі паведамілі, што пастанова аб дэпартацыі прынятая ў «інтарэсах грамадскай бяспекі». Рэч у тым, што Красуліна двойчы прыцягвалася да адказнасці за ўдзел у апазіцыйных акцыях і адзін раз за безбілетны праезд у грамадскім транспарце.