18 красавiка 2024, Чацвер, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АПЕК і Расея патрапілі ў сланцавы капкан

6
АПЕК і Расея патрапілі ў сланцавы капкан

Угода краін АПЕК і Расеі ператварылася для яе ўдзельнікаў у пастку, з якой немагчыма выбрацца.

Угода краін АПЕК і Расеі аб скарачэнні здабычы нафты, якая была складзеная ў 2016 годзе і з тых часоў тройчы падаўжалася, ператварылася для яе ўдзельнікаў у пастку, з якой немагчыма выбрацца, піша finanz.ru.

Прыбраўшы з рынку 1,8 млн барэляў штодзённай здабычы і ўзняўшы кошты да ўзроўняў канца 2014 года, найбуйнейшыя экспарцёры нафты справакавалі новы і беспрэцэдэнтны па маштабах віток сланцавай рэвалюцыі ў ЗША.

У гадавым вымярэнні аб'ёмы нафтаздабычы ў Штатах да канца кастрычніка выраслі на 1,49 млн барэляў у дзень – утрая хутчэй, чым летась, паведамляе АПЕК у штомесячным аглядзе аб стане рынку.

Новая амерыканская нафта цалкам перакрыла дадатковы попыт, які ўзнік за год. Ён складзе 1,5 млн барэляў у дзень, ацэньвае АПЕК: гэта амаль на 20% ніжэй, чым чакалася ў пачатку года.

Сярод развітых эканомік попыт нафты расце толькі ў ЗША (на 5,5% год да года); галоўныя спажыўцы ў Еўропе - уключаючы Нямеччыну, Францыю і Італію - скарачаюць закупкі, а агулам па ЕЗ патрэба ў нафце павялічылася на ўзроўні хібнасці - 100 тысяч барэляў у дзень.

Попыт на нафту ў гадавым вымярэнні падае ў Мексіцы, Канадзе, Паўднёвай Карэі, Японіі, а ў Саудаўскай Арабіі - абрынуўся на 14% праз масавае ўкараненне энэргазберагальных тэхналогій, пералічвае АПЕК.

Галоўная крыніца росту рынку – краіны Азіі, уключаючы Індыю і Кітай, якія развіваюцца, але і яны будуць закупляць не так шмат, як чакалася, праз умацаванне даляра, гандлёвыя войны і запаволенне сусветнай эканомікі, гаворыцца ў дакладзе.

Сумарны прагноз сусветнага попыту зніжаны на 40 тысяч барэляў у дзень сёлета і 80 тысяч - налета.

Пры гэтым з улікам краін, якія не ўваходзяць у АПЕК, агульная здабыча ў свеце да канца года вырасце на 2,31 млн барэляў у дзень - у 1,5 разы больш, чым попыт.

У 2019 годзе дзяржавы па-за картэля дададуць на рынак 2,23 барэляў, тады як сусветнай эканоміцы спатрэбіцца толькі 1,29 барэляў.

«Сітуацыя на нафтавым рынку ўсё больш нагадвае 2014 год», - канстатуе дырэктар аналітычнага дэпартамента «Лока-Інвест» Кірыл Трэмасаў. Рост здабычы ў ЗША перавышае рост сусветнага попыту, і каб збалансаваць рынак АПЕК давядзецца не толькі падаўжаць угоду па скарачэнні здабычы, але і пашыраць яе, вынікае з разлікаў картэлі.

У кастрычніку АПЕК павялічыла здабычу на 127 тысяч барэляў у дзень - да 32,9 млн барэляў у дзень. Пры гэтым попыт на сваю нафту ў наступным годзе арганізацыя ацэньвае ў 31,54 барэляў у дзень.

Іншымі словамі, без новых намаганняў АПЕК залішнія пастаўкі складуць 1,4 млн барэляў штодня, а дысбаланс на рынку стане рэкордным з 2015 года.

Калі АПЕК+ не зробіць крокі для стабілізацыі рынку, спекулятыўныя атакі на рубель і АФЗ будуць узмацняцца, кажа Трэмасаў: «Чаканні санкцый з'яўляюцца сур'ёзным аргументам для такой гульні. У 2014 годзе сітуацыя доўга развівалася па нарастальнай, а потым у нейкі момант сарвала стоп-кран, і сістэма перайшла ў новы стан».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках