23 красавiка 2024, aўторак, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні палітыкі Польшчы, Літвы і Украіны абмеркавалі вайсковае супрацоўніцтва

3
У Вільні палітыкі Польшчы, Літвы і Украіны абмеркавалі вайсковае супрацоўніцтва

Палітыкі абмеркавалі бяспеку, гібрыдныя пагрозы, а таксама вайсковае і энэргетычнае супрацоўніцтва.

У Вільні завяршылася IX Парламенцкая асамблея Польшча-Літва-Украіна. Падчас мерапрыемства, якое доўжылася два дні, палітыкі абмеркавалі бяспеку, гібрыдныя пагрозы, барацьбу з прапагандай, а таксама вайсковае і энэргетычнае супрацоўніцтва, паведамляе «Радыё Польшча».

Кіраўнік Сената Польшчы Станіслаў Карчэўскі выказаў задавальненне тым фактам, што ўдалося дасягнуць кампраміс ва ўсіх спрэчных пытаннях.

«У нас былі аднолькавыя погляды на сітуацыю ва Украіне», - сказаў кіраўнік польскага Сената. З ягоных слоў, гэта паказвае, наколькі важнае пытанне абароны Украіны і яе тэрытарыяльнай цэласнасці.

Станіслаў Карчэўскі абвясціў, што ў канцы студзеня парламентарыі абмяркуюць сітуацыю ва Украіне ў Вашынгтоне.

«Мы паедзем у Вашынгтон, каб падаць наша меркаванне аб Украіне, яе будучыні не толькі ў Еўрапейскім звязе, але і яе будучыню ў структурах NATO», - заявіў польскі палітык.

Падчас мерапрыемства была прынятая пастанова аб тым, што наступная Парламенцкая асамблея Польшча-Літва-Украіна адбудзецца ў чэрвені ва Украіне. На мерапрыемства будзе запрошаны палітыкі з Грузіі, Малдовы, Латвіі і Эстоніі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках