28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Легендарны змагар Аляксандр Мядзведзь сышоў з БДУІР, дзе працаваў з 1968 года

11
Легендарны змагар Аляксандр Мядзведзь сышоў з БДУІР, дзе працаваў з 1968 года
АЛЯКСАНДР МЯДЗВЕДЗЬ

Трохразовы алімпійскі чэмпіён заявіў, што «гэта было прынцыповае рашэнне».

Знакаміты змагар Аляксандр Мядзведзь расказаў, чаму наважыў сысці з БДУІР, дзе працаваў з 1968 года

- Цяпер займаюся са спартоўцамі ў школе вышэйшага спартыўнага майстэрства. І вынікі, трэба сказаць, неблагія. Напрыклад, мой вучань Уладзіслаў Андрэеў сёлета здабыў бронзу на чэмпіянаце Еўропы. Даволі перспектыўны хлопец, хоць была сур'ёзная траўма, рабілі аперацыю на плячы, таму на Алімпіяду ён не трапіў. Але веру: усё ў яго яшчэ атрымаецца.

- Аляксандр Васільевіч, а чаму вы пакінулі кафедру? Столькі ж гадоў там працавалі.

- Гэта было прынцыповае рашэнне. Справа ў тым, што кіраўніцтва ўніверсітэта прыняло рашэнне скасаваць бясплатнае харчаванне для спартоўцаў, якія займаліся ў нас. Так калі ёсць людзі, якім нічога не трэба, то чаму я павінен з імі працаваць? Таму сказаў «да пабачэння» i пайшоў. А працы ў мяне і так стае. Пакуль ёсць магчымасць, буду дапамагаць спартоўцам чым магу.

- Здароўе яшчэ дазваляе?

- Дзякуй богу, трымаюся. Час ад часу трапляю ў бальніцу на планавае абследаванне, але паляжу некалькі дзён пад кропельніцамі - і зноў за працу. Праца - стымул для жыцця! - цытуе Мядзведзя «Трибуна» са спасылкай на «Народную волю».

У 2018 годзе трохразовы алімпійскі чэмпіён адсвяткаваў 81-ы дзень нараджэння.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках