18 красавiка 2024, Чацвер, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры сталіцы паставяць конны помнік Глебу Менскаму

1
У цэнтры сталіцы паставяць конны помнік Глебу Менскаму

Помнік з'явіцца не раней за канец 2019 года.

Сёння ў сталіцы падвялі вынікі конкурсу на стварэнне помніка князю Глебу Менскаму, выбраўшы пераможцу. Tut.by паглядзеў на будучую першую конную скульптуру ў горадзе і даведаўся, як праходзіла галасаванне і хто быў у складзе журы.

Галоўны архітэктар Менска Павел Лучыновіч кажа, што з ініцыятывай усталяваць помнік Глеба Менскага ў гарвыканкам звярнуліся прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.

Паводле вынікаў першага этапу конкурсу ў кастрычніку журы вызначыла дакладнае месца і кампазіцыю помніка - гэта павінна быць (першая ў Менску!) конная скульптура насупраць Кафедральнага сабора ў Верхнім горадзе.

Сёння ж прайшоў другі этап конкурсу, на якім з 17 прэтэндэнтаў выбралі пераможцу. Павел Лучыновіч кажа, што з відавочным адрывам выйграла вось гэтая праца:

Яе аўтарамі з'яўляюцца скульптары Мікалай Байрачны (аўтар будучай скульптуры каровы каля Камароўкі) і Алег Купрыянаў (аўтар бабы Раі каля Камароўкі), а таксама архітэктар Анатоль Сярэдзіч.

Другое і трэцяе месца падзялілі працы Аляксандра Шатарыніка і Віктара Крамарэнкі, а таксама Юрыя Анушкі і Аляксандра Данцова. Яны выглядаюць вось так:

Хто ўваходзіў у склад журы?

У склад журы ўваходзілі 17 чалавек. Сярод іх былі скульптары, архітэктары, навукоўцы і профільныя чыноўнікі. Напрыклад, Юрый Градаў, Міхаіл Гаўхфельд, Іван Міско, Алесь Шаціла, Леанід Хобатаў і іншыя.

Як праходзіла галасаванне?

Павел Лучыновіч кажа, што ўсе працы былі выстаўленыя пад кодамі і аб іх аўтарах можна было толькі здагадвацца па стылі і манеры выканання. Галасаванне ўмоўна праходзіла ў два туры. Так, спачатку сябры журы галасавалі па кожнай скульптуры наконт таго, ці праходзіць яна далей. У выніку засталіся тры кампазіцыі, пераможцы сярод якіх выбралі таемным галасаваннем.

Калі ўсталююць помнік?

Са слоў Паўла Лучыновіча, помнік з'явіцца не раней за канец 2019 года. Менавіта сёлета спаўняецца 900 гадоў з дня смерці князя Глеба. Глабальных перайначванняў кампазіцыя не зведае, хіба што архітэктары яшчэ папрацуюць над яе прывязкай да мясцовасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках