25 красавiка 2024, Чацвер, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль і ХАМАС дамовіліся пра спыненне агню

Ізраіль і ХАМАС дамовіліся пра спыненне агню

Пагадненне было дасягнутае пры пасярэдніцтве Егіпта.

Ізраіль і палестынскія групоўкі, у тым ліку ХАМАС, дамовіліся пра спыненне агню. Паводле звестак СМІ, пагадненне было дасягнутае пры пасярэдніцтве Егіпта, паведамляе svoboda.org.

Спыненне агню павінна ўступіць у дзеянне неадкладна. Пры гэтым прадстаўнікі палестынскіх груповак заявілі, што «перамір'е» будзе дзейнічаць, пакуль яго не парушыць Ізраіль. Ізраільскі вайскова-палітычны кабінет, у сваю чаргу, аддаў распараджэнне сваім войскам працягваць актыўныя дзеянні ў сектары Газа, «пакуль у гэтым ёсць неабходнасць».

Раней стала вядома, што Ізраіль у адказ на абстрэл сваёй тэрыторыі нанёс удар у сектары Газа па штаб-кватэры ХАМАС. Еўразвяз выказаў трывогу ў сувязі з эскалацыяй гвалту ў рэгіёне. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў усе бакі канфлікту на мяжы Ізраіля і сектара Газа праявіць максімальную стрыманасць.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках