29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Навальнага знялі забарону на выезд за мяжу

1
З Навальнага знялі забарону на выезд за мяжу

Раней памежнікі спасылаліся на «нейкі ліст».

Федэральная служба судовых прыставаў (ФССП) скасавала забарону на выезд за мяжу расейскаму палітыку Аляксею Навальнаму, накладзеную раней у сувязі «з невыкананнем ім пастановы суда аб спагнанні на карысць прадпрыемства «Кіраўлес» больш за 2,1 млн руб».

Раней у аўторак сам Навальный паведаміў, што запатрабаваная сума аплачаная ў поўным аб'ёме.

«Усе накладзеныя абмежаванні і забароны ў выканаўчым вядзенні скасаваныя. Цяпер з улікам добрасумленных стасункаў даўжніка да выканання сваіх абавязанняў падстаў для абмежавання ў праве выезду за межы Расейскай Федэрацыі ў рамках названай выканаўчай вытворчасці не маецца», - заявіў ТАСС прадстаўнік ФССП.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках