19 красавiка 2024, Пятніца, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель падтрымала ідэю стварэння еўрапейскага войска

10
Мэркель падтрымала ідэю стварэння еўрапейскага войска
ФОТА З САЙТА TVP.INFO

Пра гэта заявіла канцлерка Нямеччыны падчас выступу ў Еўрапарламенце.

Еўропа павінна рухацца ў бок стварэння сапраўднага еўрапейскага войска.

Пра гэта заявіла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель падчас выступу ў Еўрапарламенце, які трансляваўся па спадарожнікавым тэлеканале Еўракамісіі, паведамляе eurointegration.com.

Яна падкрэсліла, што толькі моцная Еўропа здольная абараніць свае каштоўнасці.

«Час, калі мы спадзяваліся на іншых, прайшлі. Гэта значыць, што мы як еўрапейцы павінны ўзяць наш лёс ва ўласныя рукі», - адзначыла Мэркель.

«Мы павінны працаваць над бачаннем стварэння аднаго сапраўднага еўрапейскага войска», - заявіла яна.

Пры гэтым Мэркель адзначыла, гэтая ідэя не ідзе супраць NATO, і еўрапейскае войска можа стаць добрым дадаткам Альянсу.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках