29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Польскі народ не мог жыць без незалежнасці і свабоды»

«Польскі народ не мог жыць без незалежнасці і свабоды»
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

У Польшчы абмяркоўваюць унёсак польскай дыяспары ў аднаўленне незалежнасці.

У Польшчы актывісты і навукоўцы бяруць удзел у канферэнцыі «Роля і ўдзел польскіх эмігрантаў у аднаўленні незалежнасці ў 1918 годзе». Удзельнікі мерапрыемства абмяркоўваюць унёсак польскай дыяспары ў працэс аднаўлення Польшчай незалежнасці, паведамляе «Радыё Польшча».

Падчас адкрыцця канферэнцыі старшыня Сусветнай рады даследаванняў палоніі Уолтар Галембіеўскі падкрэсліў, што польская дыяспара і эмігранты заўсёды нястомна працавалі на карысць незалежнасці Польшчы.

«Роля і ўнёсак польскіх эмігрантаў у аднаўленне незалежнасці ў 1918 годзе - гэта дзіўны сімвал на фоне святкавання стагоддзя здабыцця незалежнасці. Прадстаўнікі польскай дыяспары і эмігранты, агулам, з'яўляюцца, былі і будуць часткай годнага, высакароднага польскага народа, які без незалежнасці і без свабоды не мог жыць», - сказаў Уолтар Галембіеўскі.

Былы дырэктар польскага музея ў Амерыцы Ян Лорыс нагадаў аб велізарнай прыхільнасці амерыканскай палоніі падчас Першай сусветнай вайны.

«Са шматлікіх гарадоў і вёсак у ЗША 38 тысяч валанцёраў прынялі пастанову служыць у Блакітным войску. У выніку 23 тысячы валанцёраў паехалі ў Канаду, а адтуль паплылі ў Францыю. Яны ваявалі пад камандаваннем французскага войска. За месяц да заканчэння вайны генерал Галер быў прызначаны камандзірам. Трэба памятаць пра тое, што 300 тысяч палякаў служылі ва Узброеных сілах ЗША ў гэты час», - сказаў Ян Лорыс.

Падчас двухдзённай канферэнцыі навукоўцы і актывісты, сярод іншага, абмяркуюць унёсак польскіх эміграцыйных мастакоў у здабыццё незалежнасці, нагадаюць аб дзейнасці духавенства ў эміграцыі, а таксама прааналізуюць дзейнасць арганізацый польскай дыяспары ў еўрапейскіх краінах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках