20 красавiка 2024, Субота, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар ЗША: У Трампа ёсць шмат сродкаў спыніць «Паўночны струмень-2»

2
Амбасадар ЗША: У Трампа ёсць шмат сродкаў спыніць «Паўночны струмень-2»
Фота: EPA

Амерыка выкарыстала яшчэ не ўсе інструменты, каб спыніць праект.

Амбасадар ЗША ў ЕЗ Гордан Сондленд заявіў, што ў прэзідэнта Дональда Трампа ёсць шмат інструментаў для таго, каб спыніць газаправод «Паўночны струмень -2».

Пра гэта ён сказаў у аўторак у Брусэлі, піша Berliner Morgenpost (пераклад - «Европейская правда») са спасылкай на агенцтва DPA.

«Мы яшчэ не выкарыстоўвалі ўсе інструменты, якія маглі б сур'ёзна падарваць або спыніць праект», - сказаў дыпламат. Ён растлумачыў, што Еўропа не павінна ў аднабаковым парадку залежаць ад расейскага газу.

«Калі гэта філасофія не будзе прынятая і праект «Паўночны струмень» прадоўжыцца, то ў прэзідэнта (Дональда Трампа) ёсць шмат іншых інструментаў у запасе, я цяпер не буду пералічваць усё, каб паспрабаваць спыніць праект», - сказаў Сондленд.

Пасол адказаў, што за гэтымі высілкамі - уласная цікавасць ЗША для продажу звадкаванага прыроднага газу. З ягоных слоў, залежнасць ад расейскага газу - геапалітычная памылка.

«Мы не хочам, каб нехта пасярод зімы адключыў газ, калі пачнецца палітычны крызіс», - адзначыў Сондленд. Ён падкрэсліў, што калі энэргазабеспячэнне Еўропы будзе нестабільным, ад гэтага пацерпяць і ЗША. «Настолькі моцныя трансатлантычныя стасункі: мы як сіямскія блізняты», - дадаў пасол.

Будаўніцтва газаправода «Паўночны струмень-2» праз Балтыйскае мора ўжо пачалося і, як чакаецца, будзе скончанае да канца 2019 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках