25 красавiка 2024, Чацвер, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канфіскаваны «Бэнтлі» бізнэсоўца Арбузава прадаюць за $150 тысяч

14
Канфіскаваны «Бэнтлі» бізнэсоўца Арбузава прадаюць за $150 тысяч

Усяго было выпушчана толькі 550 такіх аўтамабіляў.

У 2017 годзе былі затрыманыя вядомы бізнэсовец Віталь Арбузаў і яшчэ 11 чалавек. Абвінавачванні для беларускага бізнэсу стандартныя: нявыплата падаткаў, крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Арбузаў - кіраўнік групы кампаній Fenox, якая валодала крамамі «Прэстан», гандлявала аўтазапчасткамі, інвеставала ў нерухомасць, піша nn.by.

Праз год Арбузаў і іншыя затрыманыя (акрамя аднаго) выйшлі на волю. Але на маёмасць і рахункі быў накладзены арышт. У тым ліку і на аўтамабілі. А нядаўна журналісты ўбачылі шыкоўны «Бэнтлі Бруклендс» Арбузава на распродажы канфіскаваных аўтамабіляў.

Аўтамабілю 10 гадоў, прабег для такога ўзросту зусім невялікі, усяго 63 тыс км. Колер - фіялетавы. Усяго было выпушчана толькі 550 такіх аўтамабіляў.

Ацэньваюць аўто на 300 тысяч беларускіх рублёў. Нядаўна кошт складаў 315 тысяч, але ахвотных не знайшлося, і аўто ўцэняць.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках