19 красавiка 2024, Пятніца, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усе прыбыткі ад дарагой нафты сышлі ў адток капіталу з Расеі

Усе прыбыткі ад дарагой нафты сышлі ў адток капіталу з Расеі

Нічога не асела ўнутры эканомікі.

Амаль увесь дадатковы даход ад больш высокіх коштаў нафты ў 2018 годзе пайшоў у адток капіталу з Расеі - у эканоміцы краіны амаль нічога не асела, заявіў былы намеснік міністра эканамічнага развіцця, галоўны эканаміст ЗЭБа Андрэй Клепач, паведамляе vz.ru.

«Калі мы паглядзім на дынаміку курсу рубля...і аддзяленне ад дынамікі коштаў нафты, то таксама гэта тлумачыцца не тым, што гэтая залежнасць (эканомікі ад коштаў нафты) знікла, а тым, што практычна ўвесь выйгрыш паміж цяперашнімі коштамі прыблізна 70 даляраў за барэль і тым, на што арыентаваліся раней, яшчэ ў пачатку года, 50 даляраў з лішнім, сышоў у адток капіталу», - заявіў Клепач на штогадовай канферэнцыі рэйтынгавага агенцтва S&P.

Такім чынам, з ягоных слоў, «амаль нічога не асела ўнутры эканомікі, нават хутчэй, крыху зменшылася». Клепач мяркуе, што гэта наўпрост выкліканае асцярогамі новых санкцый супраць Расеі.

Паводле звестак Цэнтрабанка Расеі, чысты адток капіталу з Расеі за студзень - кастрычнік 2018 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся ўтрая.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках