20 красавiка 2024, Субота, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацькі вучняў і калегі абаранілі дырэктарку школы пад Менскам

2
Бацькі вучняў і калегі абаранілі дырэктарку школы пад Менскам
МАРЫНА БІЗУК
ФОТА: СКРЫНШОТ АФІЦЫЙНАГА САЙТА ШКОЛЫ

Марына Бізук, на абарону якой сталі бацькі вучняў і калегі, засталася працаваць.

З дырэктарам дзіцячага сада - сярэдняй школы ў вёсцы Старое Сяло Менскага раёна ўклалі працоўны кантракт, піша tut.by.

Хоць раней яго планавалі не прадаўжаць. Пасля гэтага бацькі школьнікаў і педагогі школы напісалі звароты да ўладаў, каб дырэктарка засталася працаваць.

Нагадаем, у кастрычніку ў СМІ звярнуліся бацькі школьнікаў дзіцячага садка - сярэдняй школы ў вёсцы Старое Сяло Менскага раёна. Яны распавялі, што з дырэктаркай школы Марынай Бізук не прадаўжаюць кантракт. Пры гэтым яна прапрацавала на пасадзе дырэктара 10 гадоў. Папярэдне 14 гадоў была ў гэтай жа школе завучам у выхаваўчай рабоце і вельмі шмат зрабіла для школы. Бацькі сабралі подпісы пад зваротам да ўладаў, бо не хацелі, каб Марына Бізук сыходзіла. Яе таксама падтрымалі калегі.

У Менскім абласным выканаўчым камітэце заўважылі, што Марыну Міхайлаўну Бізук «ніхто не звальняў».

- Чалавек працуе, выконвае свае службовыя абавязкі, - сказалі там. Пры гэтым заўважылі, што яе наймальнікам з'яўляецца Менскі раённы выканаўчы камітэт і яго ўправа адукацыі, спорту і турызму.

Ва ўправе ж парэкамендавалі звярнуцца па каментары да Марыны Міхайлаўны Бізук.

Нагадаем, раней ва ўправе адукацыі, спорту і турызму Менскага райвыканкама распавялі, што кіраўніца ўстановы адукацыі дапусціла дастатковую колькасць парушэнняў у сферы адукацыі, якія з'явіліся падставай не падаўжэння кантракту. Са свайго боку Марына Бізук не ўтойвала, што ў яе былі дысцыплінарныя спагнанні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках