Хадасевіч аб гульні Беларусі з Люксембургам: Усё ці нічога
2- 13.11.2018, 14:59
- 9,218
Менавіта з такім падыходам варта ставіцца да гэтай футбольнай восені.
Беларускі журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім Youtube-канале паразважаў пра найбліжэйшыя матчы нацыянальнай каманды, паведамляе tribuna.com.
«Усё альбо нічога. Менавіта з такім падыходам варта ставіцца да гэтай восені. У чатырох мінулых турах бачылі, што ў нашай групе сабраліся каманды, годныя адна адной.
Нядзіўна, што цяпер усе разглядаюць розныя варыянты развіцця падзей на два астатнія туры. Магчыма, вечар нядзелі стане вызначальным у жыцці беларускага футбола.
Цяпер ёсць магчымасць выкарыстоўваць напрацоўкі БАТЭ. Дзесяць барысаўцаў у нацыянальнай камандзе. Гэта можа быць каркасам. Гэтыя напрацоўкі нам вядомыя па матчы з «Чэлсі». Калі нацыянальная каманда Беларусі згуляе з Люксембургам так, як БАТЭ супраць «Чэлсі», то ўсё будзе добра. Выязная перамога ў пятым туры - практычна гарантыя першага месца ў групе», - сказаў Хадасевіч.
Нагадаем, сустрэча Люксембург - Беларусь адбудзецца 15 лістапада, Сан-Марына - Беларусь пройдзе 18 лістапада.