26 красавiка 2024, Пятніца, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МЗС Арменіі назвалі паводзіны Лукашэнкі некарэктнымі

11
У МЗС Арменіі назвалі паводзіны Лукашэнкі некарэктнымі

У міністэрстве адрэагавалі на сустрэчу дыктатара з паслом Азербайджана.

Абмеркаванне ўнутраных пытанняў АДКБ з Баку некарэктнае, сказала на традыцыйным брыфінгу ў аўторак прэс-сакратарка МЗС Арменіі Ганна Нагдалян аб сустрэчы беларускага дыктатара з паслом Азербайджана, паведамляе "Росбалт".

"Арменія разглядае АДКБ як пляцоўку, якая тычыцца пытанняў калектыўнай бяспекі шасці краін. Унутры Арганізацыі ёсць праблемы, якія трэба развязваць. І што тычыцца гэтай сітуацыі, хачу адзначыць, што гэта некарэктна", - сказала Нагдалян.

Яна адзначыла, што Арменія старшынствавала ў АДКБ у 2015-2016 гадах. Гэта - адно з найбольш паспяховых кіраўніцтваў Арменіі ў міжнародных структурах.

"Гэта найлепшы адказ абмеркаванням з нагоды старшынства Арменіі. У Арменіі ёсць дастатковы рэсурс для заканчэння свайго прадстаўніцтва на пасадзе генеральнага сакратара", - сказала Нагдалян.

З яе слоў, першачарговым для Арменіі з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці АДКБ. Пры гэтым Нагдалян заклікала не пераацэньваць значэнне самога генеральнага сакратара, які выконвае адміністрацыйную ролю і арганізуе працу сакратарыята.

Нагадаем, напярэдадні Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з паслом Азербайджана ў Менску Лаціфам Гандзілавым саміт АДКБ у Астане.

Са слоў Лукашэнкі, пытанне ў тым, што Нікол Пашынян "павінен проста ва ўрадзе разабрацца з сітуацыяй", бо гэтая краіна ўзначальвае ЕАЭС і АДКБ. Ён выказаў сумнеў, што Ерэван можа справіцца з "вельмі вялікай нагрузкай, калі краіна знаходзіцца ў такім пераходным перыядзе".

Пасля саміту АДКБ у Астане прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў заявіў журналістам, што Арменія хоча пакінуць сабе пасаду генеральнага сакратара. Але да заканчэння тэрміну застаецца год, і Назарбаеў мяркуе, што цягам года новы генеральны сакратар (калі ён будзе ад Арменіі) не паспее нават аб'ехаць усе краіны. На фоне гэтага апаненты в.а. прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна ў Арменіі заяўляюць аб ягоным дыпламатычным правале.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках