28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр кампазітар Ігар Лучанок

Памёр кампазітар Ігар Лучанок

Народнаму артысту Беларусі было 80 гадоў.

Памёр беларускі кампазітар, народны артыст Беларусі і СССР Ігар Лучанок. Пра гэта паведаміў у Facebook кампазітар Георгій Сураўнёў. Ігару Міхайлавічу было 80 гадоў.

Аб смерці кампазітара таксама паведаміў народны артыст і кіраўнік ансамбля «Сябры» Анатоль Ярмоленка, піша tut.by.

Напярэдадні Ігар Лучанок быў шпіталізаваны з інсультам у Гарадскую клінічную лякарню хуткай медыцынскай дапамогі. Некалькі дзён ён знаходзіўся ў цяжкім стане.

Ігар Міхайлавіч Лучанок нарадзіўся 6 жніўня 1938 года. Маці Лучанка была настаўніцай хіміі і біялогіі, а потым і дырэктаркай вячэрняй школы. Бацька кампазітара працаваў лекарам, але меў самае непасрэднае дачыненне да мастацтва, распавядаў у інтэрв'ю «Настаўніцкай газеце» Ігар Лучанок.

- Пра скрыпача-самавука Міхася Лучанка даведаўся сам Уладзіслаў Галубок і запрасіў яго ды сябе ў тэатр.

Вучыўся Ігар Лучанок у музычнай школе пры кансерваторыі адразу на двух інструментах - цымбалах і піяніна. У 1961 годзе ён скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя Луначарскага, пасля чаго доўга і шмат выкладаў у музычных школах і вучэльнях, а таксама ў педінстытуце. У 1982 году Лучанок стаў рэктарам кансерваторыі - цяперашняй Акадэміі музыкі.

Ігар Лучанок пісаў музыку ў розных жанрах - вольна-сімфанічным, камерна-інструментальным, камерна-вакальным, але найбольш плённа - у песенным.

Песні на музыку Ігара Лучанка выконвалі «Песняры», «Сябры», «Верасы», Іосіф Кабзон, Сафія Ратару, Валянціна Талкунова, Леў Лешчанка, Эдуард Хіль ды многія іншыя.

Ён напісаў музыку да вершаў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, Яўгенія Еўтушэнкі, Робэрта Раждзественскага, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі, Генадзя Бураўкіна.

Ігар Лучанок - аўтар такіх гітоў свайго часу, як «Алеся», «Полька беларуская», «Майскі вальс», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Мой родны кут», «Калі б камяні маглі гаварыць», «Ліст з 45-га», «Песня пра Менск». Матыў з апошняй, дарэчы, кожную гадзіну адбіваюць куранты Менскай ратушы.

У 1987 году Ігару Лучанку была прысвоеная годнасць Народнага артыста СССР. З 1980 года ён быў нязменным старшынём Беларускага саюза кампазітараў.

Пра дату і месца развітання з кампазітарам пакуль не паведамляецца.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках