20 красавiка 2024, Субота, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» абвалілася столь

71
У менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» абвалілася столь

(Абноўлена) Пацярпелі некалькі чалавек.

У менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Сіці» абвалілася столь. Пра гэта паведамляе карэспандэнт nn.by, які стаў відавочцам падзей.

Адну дзяўчыну вынеслі на руках, але яна ў свядомасці. Другую заваліла так, што яна апынулася пад лавай. Але ў выніку змагла сысці на сваіх нагах.

Пацярпела крама кветак і пункт продажу аксесуараў для мабільнай сувязі.

Усё пачалося з левага крыла гандлёвага цэнтра. Спачатку пачуўся грукат, як быццам ідуць нейкія будаўнічыя работы. Затым паляцелі кавалкі ашалёўкі столі і пачуўся жаночы крык.

Падалі гіпсакардон і алюмініевыя канструкцыі. Першыя кавалкі ўпалі на дзяўчыну ў кветкавай краме. Яе прываліла, а калі стала зразумела, што абрынулася ўжо ўсё, што магло, наведвальнікі дасталі дзяўчыну з-пад завалаў. Яна была ў шоку, казала, баляць нага і рэбры.

Заваліла яшчэ адну дзяўчыну. Але ёй пашанцавала больш - яна залезла пад лаўку, калі ўбачыла, што са столі падаюць кавалкі ашалёўкі.

Цяпер на месцы працуюць ратавальнікі, лекары і міліцыя.

У МНС журналістам паведамілі, што абрынулася блізу 150 квадратных метраў перакрыцця столі.

Фота: «Наша Ніва»
Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках