29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пісьменніка Уладзіслава Ахроменкі здарыўся інфаркт

1
У пісьменніка Уладзіслава Ахроменкі здарыўся інфаркт

Ён знаходзіцца ў коме.

Адбылося гэта ў ноч на аўторак у польскім Беластоку. Сюды Уладзіслаў Ахроменка прыязджаў з Чарнігава, дзе ўвесь час пражывае. У Беластоку Ахроменка супрацоўнічаў з беларускамоўным «Радыё Рацыя». Адбылося гэта ў гатэлі, дзе жыў пісьменнік. Ён доўгі час не выходзіў на сувязь ні з сям'ёй, ні з калегамі, піша nn.by.

Тады яны пачалі тэлефанаваць у гатэль, і ягоныя супрацоўнікі знайшлі беспрытомным мужчыну ў нумары.

Цяпер Уладзіслаў Ахроменка знаходзіцца ў шпіталі, ён у коме.

Уладзіславу Ахроменку 53 гады, ён родам з Гомеля. Як пісьменнік вядомы з канца 1980-х, пісаў дэтэктывы, кінараманы. Працаваў разам з іншым пісьменнікам Максімам Клімковічам. Ахроменка жанаты, мае траіх дзяцей.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках