Фотафакт: У Менску п'яны кіроўца пратараніў прыпынак
5- 9.10.2018, 20:45
- 15,829
У крыві 40-гадовага мужчыны было 2,37 праміле алкаголю.
Вечарам 8 кастрычніка на вуліцы Лабанка аўтамабіль Kia заехаў у прыпынак. Як высветлілася, кіроўца аўто быў п'яны, піша tut.by.
ДТЗ адбылося а 22.20. 40-гадовы кіроўца на Kia, рухаючыся па стаянцы ля ГЦ «Максімус», рэзка рушыў наперад і наехаў на бардзюр, пасля чаго пратараніў прыпынак грамадскага транспарту.
На шчасце, у ДТЗ ніхто не пацярпеў. Супрацоўнікі ДАІ, якія прыбылі на месца здарэння, усталявалі, што кіроўца быў п'яны. Медыцынскі агляд паказаў наяўнасць у яго крыві 2,37 праміле алкаголю.
Складзены 2 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Адзначаецца, што ў кіроўцы гэта першае правапарушэнне за 9-гадовы стаж.