28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП са Слоніма: Зарабляць у сітуацыі крызісу ўсё цяжэй

4
ІП са Слоніма: Зарабляць у сітуацыі крызісу ўсё цяжэй
АРХІЎНЫЯ ФОТА «РАДЫЁ СВАБОДА»

Прадпрымальнікі ў рэгіёнах на мяжы.

Прадпрымальнікі на слонімскім рынку абураныя тым, што дзяржава павышае штрафы для ІП, уводзіць онлайн-цэтлікі і зусім не клапоціцца пра тое, наколькі выканальныя новыя законы для дробнага бізнэсу, паведамляе «Белсат».

Удвая павысіліся штрафы за няправільнае вядзенне бухгалтэрыі, недаплату падаткаў. За маленькія недапасаванні ў бухгалтэрыі можна атрымаць штраф да ста базавых адзінак (амаль 2300 рублёў).

«Кожны закон, указ, які прымаюць у Беларусі з нагоды прадпрымальніцтва, толькі пагаршае сітуацыю ІП. Мы дагэтуль не можам адысці ад наступстваў Указа 222, больш за сто тысяч прадпрымальнікаў проста сышлі з рынку, а чыноўнікі прадаўжаюць здзекавацца з нас», - кажа Міхаіл Клыбік, прадпрымальнік з 18-гадовым стажам.

Ён звяртае ўвагу на тое, што кожны з ІП Слоніма штогод выплачвае некалькі тысяч даляраў падаткаў, арэнды і іншых аплат, а зарабляць у сітуацыі крызісу ўсё цяжэй.

Да таго ж рынак - ледзь не адзінае месца, дзе можна працаваць. За апошнія гады ў Слоніме закрыўся шэраг буйных будаўнічых і вытворчых прадпрыемстваў, ПМК і птушкафабрыка знаходзяцца ў працэсе банкруцтва. На рынку кажуць, што звычайна аб'ём продажу тавараў расце перад першым верасня, калі людзі збіраюць дзяцей у школу, але сёлета нават сезоннага буму не было. У людзей няма грошай, таму попытам карысталася толькі самае таннае. Пакупнікоў пераманьваюць гандляры з Азіі, якія прапануюць тавары за капейкі.

«Для іх дзяржава чамусьці прыбрала чырвонае святло. Ні штрафы, ні праверкі іх кранаюць», - абураюцца на рынку ў Слоніме.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках