25 красавiка 2024, Чацвер, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы пазычаюць пад 555% гадавых, каб расплаціцца з банкамі

5
Расейцы пазычаюць пад 555% гадавых, каб расплаціцца з банкамі

Бум спажывецкага крэдытавання ў Расеі паступова набывае ўсё больш шакавальныя абрысы.

Не маючы магчымасці расплаціцца з банкамі, расейцы ўсё часцей звяртаюцца ў мікрафінансавыя арганізацыі ды пазычаюць грошы пад сотні адсоткаў гадавых на абслугоўванне і выплату пазык, піша finanz.ru.

За першае паўгоддзе МФА зафіксавалі 1,46 мільёна заявак на мікракрэдыты, мэтай якіх была названая выплата банкаўскіх пазык.

Колькасць такіх зваротаў у параўнанні з 2014 годам узляцела ў 12 разоў, а сума - у 6 разоў, да 11,8 млрд рублёў, падлічылі ў Аб'яднаным крэдытным бюро.

У мікрафінансавыя кампаніі, забароненыя ў большасці цывілізаваных краін свету, людзі ідуць ад безвыходнасці, канстатуе інвестыцыйны стратэг «БКС Прэм'ер» Аляксандр Бахцін. Як правіла, гаворка ідзе пра тых, каму банкі адмаўляюць у перакрэдытацыі.

У асноўным за кошт МФА выплачваюцца пазыкі на 100-200 тысяч рублёў, дадае экспэрт.

Сярэдні кошт мікракрэдытаў на рынку склаў да канца другога квартала 555% гадавых і знізіўся на 21 адсотак у параўнанні са студзенем-сакавіком. Да гэтага паказчык рос практычна без прыпынкаў два гады і ўстанаўліваў гістарычныя рэкорды з квартала ў квартал.

Абсалютны максімум - 576% гадавых - быў зафіксаваны ў першым квартале 2018 года. У доўгатэрміновай перспектыве такая практыка заганяе пазычальніка ў яму, папярэджвае Бахцін.

У непасільную пазыковую кабалу трапляе практычна кожны кліент МФА: колькасць пратэрмінаваных крэдытаў (2,7 млн штук) практычна адпавядае колькасці выдадзеных, падлічылі ў «Эквіфаксе».

Агулам за студзень-ліпень расейцы пазычылі ў МФА 75 млрд рублёў. Гэта на траціну больш, чым за той жа перыяд 2017 года, і ўдвая вышэй за паказчык двухгадовай даўнасці.

Крызіс спажывецкіх пазык непазбежны ў варунках, калі аб'ёмы крэдытавання растуць удвая хутчэй, чым даходы людзей, паказвае дырэктар аналітычнага дэпартамента «Лока-Інвест» Кірыл Трэмасаў.

Паводле звестак ЦБ, за паўгода банкі выдалі 1,1 трыльёна рублёў новых пазык, павялічыўшы партфель на 20%. Пры гэтым рост рэальных заробкаў склаў 7,2%, а рэальных даходаў - 1,2%.

Агульная сума пазык устанавіла чарговы гістарычны максімум - 13,5 трыльёна рублёў. Гэта практычна кожны чацвёрты рубель гадавых грашовых даходаў насельніцтва (23,9%). Вышэйшай пазыковая нагрузка была толькі перад крызісам у 2014 годзе (25%), нагадвае старшы навуковы супрацоўнік РАНГіДС Міхаіл Хромаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках