20 красавiка 2024, Субота, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Балгарыі ў сувязі з забойствам журналісткі затрымалі грамадзяніна Румыніі

2
У Балгарыі ў сувязі з забойствам журналісткі затрымалі грамадзяніна Румыніі
ВІКТОРЫЯ МАРЫНАВА

Правяраецца ягонае алібі.

У Балгарыі паліцыя затрымала на 24 гадзіны грамадзяніна Румыніі ўкраінскага паходжання ў сувязі з расследаваннем забойства журналісткі Вікторыі Марынавай, паведамляе РБК.

«Ягонае алібі мы правяраем, але пакуль у нас няма канкрэтнага падазраванага. Праца з затрыманым прадаўжаецца», - сказаў у аўторак кіраўнік паліцыі горада Руса Тэадор Атанасаў.

Раней Балгарскае нацыянальнае радыё паведаміла пра затрыманне меркаванага забойцы тэлежурналісткі. Паводле інфармацыі радыёстанцыі, гэта грамадзянін Румыніі, у якога таксама ёсць малдаўскі пашпарт.

Напярэдадні кіраўнік балгарскага Міністэрства ўнутраных спраў Младэн Марынаў заявіў, што разглядаюцца ўсе версіі забойства. Следства не выключае, што Марынаву маглі забіць праз яе прафесійную дзейнасці або што злачынства магло быць выкліканае асабістымі матывамі. Са слоў кіраўніка МУС, забойцам мог быць чалавек з псіхічнымі адхіленнямі.

Цела 30-гадовай тэлежурналісткі Вікторыі Марынавай знайшлі 6 кастрычніка ў парку ў горадзе Руса. Паводле звестак пракуратуры, яна памерла праз удары па галаве і задушванне, перад смерцю яе згвалтавалі. На месцы злачынства не знайшлі мабільны тэлефон журналісткі, ключы ад яе аўтамабіля, акуляры і некаторыя прадметы адзення.

Марынава працавала выканаўчай дырэктаркай прыватнага тэлеканала TVN, дзе нядаўна запусцілі новае шоў «Дэтэктар». Першы выпуск праграмы выйшаў у эфір 30 верасня. Там прагучала інтэрв'ю з журналістамі-даследчыкамі - Дзімітарам Стаянавым з сайта Bivol.bg і Атылай Біра з румынскага праекта Rise, якія распавялі пра расследаванне меркаваных махінацый з фондамі ЕЗ.

Следчыя вывучылі дакументы балгарскай інфраструктурнай кампаніі GP Group і прыйшлі да высновы, што блізу 30-40% сродкаў, што выдзяляюцца ЕЗ на будаўнічыя праекты, былі прысвоеныя карупцыянерамі. Пасля публікацыі пачатку расследавання Стаянаў і Біра даведаліся, што ў кампаніі адбіраюць кампутары і паперы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках