29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі фільм трапіў у лонг-ліст прэміі «Оскар»

2
Беларускі фільм трапіў у лонг-ліст прэміі «Оскар»

Ён прэтэндуе на перамогу ў намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове».

«Крышталь» рэжысёркі Дар'і Жук - першая ў сучаснай гісторыі Беларусі стужка, намінаваная на амерыканскую кінапрэмію, прэтэндуе на перамогу ў намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове», паведамляе «Белсат».

Усяго ў лонг-ліст увайшло 87 фільмаў. У спіс трапілі і нашы суседзі - дэбют Канстанціна Хабенскага «Сабібор», а таксама фільм Сяргей Лазніцы «Данбас».

Шорт-ліст з пяці-шасці намінантаў назавуць 22 студзеня. Цырымонія ўручэння прызоў Амерыканскай кінаакадэміі пройдзе ў 91-ы раз 24 лютага.

Дзеянне стужкі Дар'і Жук адбываецца ў 90-я гады ў Беларусі. Маладая дзяўчына-дыджэй марыць з'ехаць у Амерыку, але робіць памылку ў заяве на візу. Цяпер яна вымушаная правесці тыдзень у невялікім завадскім мястэчку, каб не пазбавіцца шанцу на выкананне сваёй «амерыканскай мары». У фільме паказана панарама жыцця 90-х: моладзевыя падпольныя вечарынкі, стыхійныя рынкі, мары моладзі пра эміграцыю і жыццё застылай у часе правінцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках