19 красавiка 2024, Пятніца, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча павялічвае закупкі звадкаванага газу

Польшча павялічвае закупкі звадкаванага газу

Гэта будзе больш танны газ у параўнанні з расейскай сыравінай.

Да канца года «Польская нафтагазавая кампанія» падпіша прынамсі два кантракты на закупку звадкаванага газу, паведамляе «Радыё Польшча».

Да канца года «Польская нафтагазавая кампанія» (PGNiG) падпіша прынамсі два кантракты на закупку звадкаванага газу. Пра гэта паведамім віцэ-прэзідэнт кампаніі Мацей Вазняк. Паводле ягоных слоў, абодва кантракты будуць мець доўгатэрміновы характар.

Мацей Вазняк нагадаў, што ў пачатку ліпеня PGNiG падпісаў папярэднія дамовы з кіраўніцтвам двух амерыканскіх тэрміналаў аб доўгатэрміновых кантрактах на пастаўкі звадкаванага газу ў Польшчу.

Віцэ-прэзідэнт «Польскай нафтагазавай кампаніі» таксама падкрэсліў, што гэта будзе больш танны газ у параўнанні з расейскай сыравіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках